Музыка: | Kletka Red - Hybrid |
Кашмар
Уначы прысьнiў, што нехта хакнуў маю паштовую скрыню на hotmail.com. Тую самую, каторая з 1997 года, з пачатку Памiжсецьця. Прачнуўся а трэйцяй ночы, палез правяраць - не, ўсё працуе. Зараз сяджу сонны на працы, а тут якраз падвалiлi праблемаў. Iм бы ўзяць ды пятнiцы ўсе-й адмянiць... Як гэта можна - у пятнiцу - думаць?
Адна радасьць - калега прывёз з Эўропы гарбату Twinnings - з вiшняй.