Музыка: | John Lydon - Psycho's Path |
Быль пра мiрыканскую пошту
rydel23@lj распавядае пра свае змаганьнi з "белагаляндцамi". Наш адказ Чамбярлену Рыдлю: .
Быль пра мiрыканскую пошту
Жылi-былi ў адным даходным доме дзьве сям'i. Адна зь Менску, другая з Гомелю. Адна - Казачэнкi, другая - Кажэмякi. Ну, зразумела, што Kaz(.*)ka - для мiрыканскага паштальёна адное-й тое-ж, бо яны могуць правiльна прачытаць прозьвiшча з больш за дзьвюма слагамi толькi ў выпадку, калi яно iталiйскае цi польскае... Так што да таго, што я атрымлiваў лiсты Кажэмякаў, а яны - мае, мы даўно звыклiся. Але потым Кажэмякi разбагацелi й вырашылi пераехаць у больш прэстыжнае месца. Прыходзiць паштальён i хоча, як заўжды, кiнуць мой пакунак у iх скрыню, але тут прыгодвае (цi занатаваў дзе), што яны пераехалi - зразумела-ж, ён пiша паверх адрасу "Addressee moved", i ён даходзiць Кажэмякам. Добра яшчэ, што яны пераехалi недалёка, а калi-б у якую Калiхворнiю?