Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2003-07-27 01:31:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Кракадзiл Гена ды яго сябры I

Кракадзiл Гена ды яго сябры
Глава першая

У адным густым трапiчным лесе жыло да было вельмi забаўнае зьверанятка. Звалi яго Чабурашка. Дакладней, спачатку яго нiяк ня звалi, пакуль яно жыло ў сваiм трапiчным лесе. А назвалi яго Чабурашкам потым, калi яно зь леса з'ехала ды сустрэлася зь людзьмi. Бо гэта-ж людзi даюць зьвярам iмёны. Гэта яны сказалi слану, што ён слон, жырафу -- што ён жыраф, а зайцу -- што ён заяц.

Але слон, калi-б падумаў, мог-бы здагадацца, што ён слон. Бо ў яго-ж вельмi простае ймя. А як быць зьверу з таким складаным iмем, як гiпaпaтам? Пaспрабуй здагадайся, што ты не гi-пaтам, не пa-пaтам, а менавiта гi-пa-пa-там.

Так вось i нашае зьверанятка. Яно нiколi не задумвалася над тым, як яго завуць, а проста жыло сабе да жыло ў далёкiм трапiчным лесе.

Аднойчы яно прачнулася ранiцою, залажыла лапы за сьпiну й адправiлася трохi пагуляць i пaдышаць сьвежым паветрам.

Гуляла яно сабе, гуляла i раптам ля вялiкага саду ўбачыла колькi скрынак з апельсынамi. Нядоўга думаўшы, Чабурашка забраўся ў адну зь iх i пачаў сьнедаць. Ён зьеў ажна два апельсыны й так аб'еўся, што яму нават цяжка стала паварухнуцца. Таму ён так на садавiне й заснуў.

Спаў Чабурашка крэпкa, ён, зразумела-ж, ня чуў, як падышлi рабочыя ды забiлi цьвiкамi ўсе скрынкi.

Пасьля таго апельсыны разам з Чабурашкам пагрузiлi на кaрабель i адправiлi ў далёкае падарожжа.

Скрынкi доўга плавалi па марах i акiянах i ўрэшце апынулiся ў садавiннай краме аднаго вельмi вялiкага горада. Калi iх адчынiлi, ў адной апельсынаў амаль не было, а быў толькi вельмi тлусты Чабурашка.

Гандляры выцягнулi Чaбурашку зь ягонае каюты й посадзiлi на стол. Але Чабурашка ня мог сядзець на стале: ён зашмат часу правёў у скрынцы, i ў яго зацяклi лапы. Ён сядзеў, сядзеў, глядзеў па бакох, а потым узяў ды й чабурахнуўся са стала на стул. Але й на стуле ён доўга не ўсядзеў -- чабурахнуўся зноў. На падлогу.

- Фу ты, Чaбурашка якi! - сказаў пра яго дырэктар крамы. - Зусiм ня можа сядзець на месцы!

Так нашае зьверанятка й даведалася, што ягонае ймя -- Чабурашка.

- Але што-ж мне з табой рабiць? - спытаў дырэктар. - Не прадаваць-жа цябе замест апельсынаў?

- Ня ведаю, - адказаў Чабурашка. - Як хочаце, так i рабiце.

Дырэктар быў змушаны ўзять Чабурашку под пахi й аднесьцi яго ў галоўны гарадзкi заапарк.

Але ў заапарк Чабурашку не прынялi. Па-першае, заапарк быў перапоўнены. А па-другое, Чабурашка апынуўся зусiм невядомым навуцы зьверам. Нiхто ня ведаў, куды-ж яго пасадзiць: можа да зайцоў, можа да тыграў, а можа наогул да марскiх чарапах.

Тады дырэктар зноўку ўзяў Чабурашку пад пахi й пайшоў да свайго дальняга сваяка, таксама дырэктара крамы. У той краме гандлявалi таварамi па зьнiжаных цэнах.

- Ну што-ж, - сказаў дырэктар нумар два, - мне падабаецца гэты зьвер. Ён падобны на бракаваную цацку! Я вaзьму яго да сабе на працу. Пойдзеш да мяне?

- Пайду, - адказаў Чабурашка. - А што мне трэба рабiць?

- Трэба будзе стаяць у вiтрыне й прыцягваць увагу прахожых. Зразумела?

- Зразумела, - сказала зьверанятка. - А дзе я буду жыць?

- Жыць?.. Ды хаця-б вось тут! - Дырэктар паказаў Чабурашку старую тэлефонную будку, што стаяла ля ўвахода ў краму. Гэта й будзе твая хатка!

Так вось i застаўся Чабурашка працаваць у гэтай вялiкай краме й жыць у гэтай маленькай хатцы. Безумоўна, гэтая хатка была не найлепшая ў горадзе. Але затое пад рукой у Чабурашкi заўжды меўся тэлефон-аўтамат, i ён мог размаўляць з кiм хацеў, нават ня трэба было выхадзiць з уласнае хаты.

Праўда, пакуль яму не было каму тэлефанаваць, але гэта яго нiколькi не засмучала.



(Добавить комментарий)


[info]miram@lj
2003-07-26 21:13 (ссылка)
глава -- разьдзел
жыло ды было -- я сказаў бы: жыло сабе
зь лесу
залажыла ці заклала лапы за сьпіну?.. ці яшчэ неяк?..
падЫхаць
апельсыны -- мяшаная арфаграфія
на садавіне -- нечакана камічна. а як сказаць?..
ажно
крэпка -- я сказаў бы "моцна", але, можа, гэта перастрахоўка :)
па марах/морах?
пасадзілі
дый (яно пішацца разам, хоць мала хто пра гэта ведае)
крэсла, а ня стул!
ня ўседзеў
дырэктар мусіў ("быў змушаны" -- быццам над ім хто з пісталетам стаяў)
апынуўся зьверам -- нельга, выбірай з прапанаванага :)
падобны да цацкі
да сябе
хаця б -- я сказаў бы: хоць бы
безумоўна, хатка была не найлепшая ў горадзе (без "гэтая", бо ўжо два разы ў папярэднім сказе было)
меўся -- лепш: быў
выходзіць
уласнае -- ня лішняе слова?

(Ответить)