Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2003-10-29 22:52:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
лытдыбр::яйкi::supersize it
Так склалася, што яйкi мы практычна не ўжываем - яешню гатаваў гады два таму. Сёньня вырашылi пасмажыць пячонку, спатрэбiлiся два яйкi. Паехаў у краму. Па-першае, разумею, што патрэбныя два, але прыйдзецца ўзяць дванаццаць. Па-другое, памятаю, што назва кампанii на ўпакоўцы ня значыць абсалютна нiчога. Гляджу на выбар i бачу толькi Large i Extra Large. Радуюся, заўважыўшы ўпакоўку з шасьцю яйкамi, але бачу цэну й афiгеваю - гэтыя 6 каштуюць болей за 12 Extra Large. Маўляў, гэтыя шэсьць дзiкiя курыцы самi прынесьлi да нас на камбiнат, без усялякага гвалту, вось таму й кошт такi. Урэшце заўважыў medium, цэньнiка нават не было.

Вось так i жывем - з выбару толькi large, extra large i supersize. Прыгадаў артыкул, дзе казалi, што сярэднi памер порцыi ў мiрыканскiх рэстарацыях на 25, здаецца, адсоткаў болей, чымсьцi ва Францыi. А потым, блiн, яшчэ зьдзiўляюцца, чаму нацыя такая тлустая.


(Добавить комментарий)


[info]sergiej@lj
2003-10-29 21:45 (ссылка)
як спэц па яйках (купляю штодзённа) скажу што яйкі вельмі розняцца па якасьці а не толькі па памеру. Некаторыя малыя але з вялізарнымі жаўткамі, некаторыя вялікія але з жаўткамі вельмі яснага колеру (што дыскваліфікуе іх да шмат якіх страў).

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2003-10-30 02:58 (ссылка)
А як гэта пазначыць, не разьбiўшы яйка?

(Ответить) (Уровень выше)