А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - March 12th, 2002

March 12th, 2002

March 12th, 2002
04:07 pm
[User Picture]

[Link]

Беларусаў зноў паменела
З сёньняшняга выпуску BARCNews:
========Пачатак цытаты=============
Беларусаў зноў паменела

Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі паведаміла папярэднія дадзеныя па колькасці насельніцтва краіны на пачатак года. На 1 студзеня 2002 года ў Беларусі пражывала 9951,3 тысячы чалавек.

У краіне працягвае назірацца пагаршэнне дэмаграфічнай сітуацыі, бо адбываецца змяншэнне колькасці насельніцтва. За 2001 год гэтая лічба склала 48200 чалавек, у той час як міграцыйны прырост быў 9100 чалавек. Усяго ж з 1999 года, калі быў праведзены апошні перапіс, колькасць жыхроў Беларусі зменшылася на 94 тысячы.

Найбольш хутка памяншалася насельніцтва летась на Віцебшчыне - 7,7 чалавекі на 1000 насельніцтва. Найлепшая ў дэмаграфічным плане сітуацыя складваецца ў Мінску (0,2 чалавека змяншэння на 1000 насельніцтва). Сталіца з'яўляецца таксама адзіным месцам у краіне, дзе было зарэгістравана павелічэнне нараджальнасці на 0,6%.
========Канец цытаты=============

Мая выснова: цяперашняее кiраўнiцтва Беларусi трэба судзiць. За генацыд нацыi.

(16 comments | Leave a comment)

Previous Day 2002/03/12
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org