А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - April 1st, 2002
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:17 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Мультыкультуралiзм-2 Учора Слаўка распавёў - у Miлых Воках падышлi да iх у КСП-клюб нейкiя iталiйцы й спыталi, цi могуць КСП-шнiкi сыграць цыганскiя песьнi. У рэзультаце:- на амэрыканскай зямлi
- у iндыйскай рэстарацыi
- для iталiйцаў
- габрэi пелi
- цыганскiя песьнi
- па-расейску.
Current Music: UK Subs - The Revolution's here Tags: мультыкультуралiзм
|
|
03:05 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
нацыянальныя Брамы Сартыроўкi Беларускi тост паказвае нашыя нацыянальныя Брамы Сартыроўкi:
Каб ялося1, каб пiлося, Kаб хацелася, маглося I ў будучым гадзe2 Было зь кiм3 i было дзе4.
1Брама Сартыроўкi Працэс (Як?) http://nlp.by.ru/mk/5.shtml#process 2Брама Сартыроўкi Час (Калi?) http://nlp.by.ru/mk/5.shtml#time 3Брама Сартыроўкi Людзi (Хто?) http://nlp.by.ru/mk/5.shtml#people 4Брама Сартыроўкi Месца (Дзе?) http://nlp.by.ru/mk/5.shtml#mesto
Current Music: National Razor - FDIC (Friends Don't Invite Cops)
|
|
06:54 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Сказ пра тое, як адзiн адмiн хакера злавiў (Based on real events)
Жыў-быў адзiн Адмiн. Адмiнiў сабе сеткi розныя, ды ўсё марыў злавiць Злога Кульхацкера. Ставiў на iх усялякiя пасткi, гаршкi мядовыя й iншую лухту. Й называў сябе Крутым Адмiнам. Але нiводнага Кульхацкера ня тое што не злавiў, але нават у логах ня бачыў.
Паехаў той Круты Адмiн у госьцi да дзяўчыны. Прыехаў i думае - трэба паглядзець, як там мой форум, можа завалiлi яго Злыя Кульхацкеры, закатавалi доўгiмi пiнгамi? Зайшоў на форум, залягiнiўся ды на аўтамаце паставiў птушачку там, дзе было напiсана "Always stay logged in". Паглядзеў на форум - не, Злыя Кульхацкеры сьпяць, нават блiзка да форума не падыходзяць, баяцца крутасьцi Адмiна. Выключыў кампутар ды й пайшоў спаць.
Наступным днём паехаў ён дадому, а дзеўчына вырашыла на той самы форум схадзiць. Заходзiць, а там напiсана: "Добрай ранiцы, Круты Адмiн!" Узрадавалася дзеўка ды й жартаваць пачала. Малюначак яму зьмянiла - замест крутога аватара нейкае сьмешнае кацянятка паставiла. Прыватных паведамленьняў ад яго ймя напiсала сотнi тры, ды ўсе нейкiя вар'яцкiя. Карацей кажучы, адцягнулася як трэба.
Заходзiць Круты Адмiн на форум , а там кацянятка мяўчыць, сябры адказы пiшуць, адным словам - усё гарыць-дымiцца. Стаў ён тое кацянятка гнаць з форуму, а яно лужыцу напрудзiла, засела ў куточак й не выходзiць. Тады зразумеў Круты Адмiн, што напалi на яго Злыя Кульхацкеры, i стаў зь iх высьлежваць. Адлавiў IP адрас, навесiў блёк, выставiў MOTD - "вiншую мяне зь першым Кульхацкерам. IP iдыёта вядомы, меры прыймаюцца" i пайщоў пiва пiць. Дапiў, прыходзiць, а дзяўчына яму мыла напiсала - "Хам! Нягоднiк! Гэта ты? Мяне? Назваў iдыётам? Ды яшчэ й заблякаваў?"
Зразумеў усё Круты Адмiн, зьняў блёк i даслаў ёй вялiзарны букет чырвоных ружаў. Гiф ажна пад мег пацягнуў, але што рабiць? А ў ханi поце нiякага мёду не засталося, усё трутнi пад'елi.
|
|