А я брахаць ня ўмею, дык і завыў Below are the 6 most recent journal entries recorded in the "Abu Antos'" journal:
March 28th, 2012
10:53 am
[User Picture]

[Link]

Belarus - Senegal bhai-bhai!
Picture taken by an Australian guy in a Belgian creperie after we all went to see a Chinese movie.

Current Music: Le Scrawl - Eager to Please
Tags: ,

(Leave a comment)

June 3rd, 2010
11:23 pm
[User Picture]

[Link]

патроху пра ўсё
У [info]antosikа прарэзаўся першы зубік!

На наступным тыдні пачынаю хіміятэрапію FOLFIRI. Даражэнечкі Лятучы Спагетны Монстар, калі ласачка, зрабі так, каб пасьля я жыў доўга, шчасьліва й без новых пухлінаў. Рамен!

Схадзіў на boston skillshare. Вучыў танга, прыйшло амаль 30 чалавек. Здаецца, нікому ногі не аддавілі, й тое добра

Там-жа хадзіў на workshop (як гэта сказаць па-беларуску? 'кляс' не канае) пра тое, як варыць піва ў хатніх умовах. Вельмі падабаўся вядучы - вось, кажа, можна браць звычайныя бутэлькі па 360 мл, заліваць у іх і закручваць пробкі. Але 5 галёнаў піва - гэта дзьве з паловай скрынкі бутэлек. Гэтая бочка літаральна перагарнула маё жыцьцё (this keg literally changed my life)

Мая напарніца ў навучальным злачынстве М - цікавы чалавек. Перакананая лібертарыянка, айнрандзістка й рэспубліканка. Працавала на кампанію Скота Браўна, дагэтуль мае на машыне налепку "McCain-Palin". Калі мы прыйшлі на скілшэр, дык ёй далі сьпіс клясаў, куды яе прасілі не прыходзіць, кшталту "неа-лудызм як мэтад змаганьня з капіталізмам". Але ёй арганізатары вельмі спадабаліся, не глядзі што ўсе запісныя сіцылісты, кажа 'глядзі - цікавыя людзі'. Назад ехалі побач з Фенвэям, дзе якраз гралі Чырвоныя Шкарпэткі. Вось - кажа М - паглядзі на гледачоў, што йдуць на гульню - ніводнага твару з адбіткам інтэлекту

Дарэчы, пра танга. З панядзелка нанова распачну свае клясы. Калі хто ў Бостане хоча навучыцца - пішыце, дам яўкі й паролі

Новы Gogol Bordello спачатку расчараваў. Але калі зразумеў, што калі ўспрымаць яго не як панкаўскі альбом, а як кустурыца-брэговіцкую цыганшчыну, дык вельмі й няблага. У мяне цяпер там нават ёсьць улюбёны мультыкультурны куплет
  Hey Romale, no pasarán
  Hey Chavale, Non! Rien de rien
  You see the thunderbird already starts to spin
  Hey Romale, no pasarán
  Hey Chavale, Non,_je_ne_regrette_rien
  Hey, venceremos, все равно мы победим!
Але Crying Nut ўсё роўна лепей :)

Пачытаў дыскусіі пра арызонскі закон. Нешта ў запісных лібертар'янцаў, якім 'па статусу положено' недаверліва ставіцца да любых дотыкаў дзяржавы да прыватнага жыцьця, гэты недавер аўтаматычна зьнікае, як толькі прадстаўнік дзяржавы апранае ўніформу з пагонамі. Вам-жа сказалі 'reasonable suspicion!'

Цудоўныя спасылкі ад [info]debedb@lj - @israelglobalpr і hamasglobalpr

Current Music: Crying Nut - An Uncomfortable Party
Tags: , , , , , ,

(6 comments | Leave a comment)

June 20th, 2005
10:37 pm
[User Picture]

[Link]

Мультыкультуралізм-4
У адным квартале запар ідуць:
- фірма з шатляндска-ірляндскай назвай MacLeod & Monihan
- Італійскі культурны клюб
- хата, дзе жывуць украінцы [info]alenok@lj і [info]andryuha@lj
А насупраць іх - армянская крама.
Other 'Multiculturalism' entries

Tags:

(Leave a comment)

November 16th, 2004
10:23 am
[User Picture]

[Link]

Мультыкультуралізм-3
Ва ўятнамскіх крамах, акрамя кітайскае зялёнае гарбаты, можна набыць кенійскую чорную. На смак - амаль як даржылінг.

Other 'Multiculturalism' entries

Current Music: Cypher 7 - Security
Tags:

(8 comments | Leave a comment)

April 1st, 2002
10:17 am
[User Picture]

[Link]

Мультыкультуралiзм-2
Учора Слаўка распавёў - у Miлых Воках падышлi да iх у КСП-клюб нейкiя iталiйцы й спыталi, цi могуць КСП-шнiкi сыграць цыганскiя песьнi. У рэзультаце:
  • на амэрыканскай зямлi
  • у iндыйскай рэстарацыi
  • для iталiйцаў
  • габрэi пелi
  • цыганскiя песьнi
  • па-расейску.

Current Music: UK Subs - The Revolution's here
Tags:

(Leave a comment)

March 26th, 2002
11:02 am
[User Picture]

[Link]

Мультыкультуралiзм
Мультыкультуралiзм - гэта калi ты сядзiш у ЗША, еш японскiя сусi, п'еш ямайскае пiва, i ўсё гэта называецца - сьвяткаваньне Дня Волi.
Праўда, пiва было набытае з-за цёплых пачуцьцяў, якiя яно павiнна вызываць у кожным шчырым беларусе, бо называецца Red Stripe, a на этыкетцы - чырвоная стужка на белым фоне. На смак апынулася так сабе.

Tags:

(3 comments | Leave a comment)

Powered by LJ.Rossia.org