А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - May 1st, 2002
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
11:16 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Словатворы Учора прыдумаў фразачку "Cc'ing is believing". Маўляў, калi ня ведаеш, цi трэба рабiць копiю (Cc) камусьцi - лепей рабi. А вось цудоўны нэалягiзм - "матерфакi".
Другi дзень мяне каўбасiць ад "Off White" James'a White'a. Такi замес джазу, фанку, панку й фiг ведае чаго яшчэ. Можа хтось яшчэ што ягонае парэкамендуе?
Надакучыла гарбата з пакетыкаў. Раздраконiў пакецiк, высыпаў у куфаль, заварыў так. Цяпер з жудасам гляджу на гэта й не асьмельваюся пiць. Трэба купiць нармалёвае заваркi, кажуць, што ў расейскiх крамах бывае.
Update: зьняў верхнi слой гарбатнага парашку з паверхнi, выпiў. Нiякае розьнiцы ў параўнаньнi з пакетыкам не адчуў. Справа не ў пакетыку, а ў яго зьмесьце. Трэба з гэтага вывесьцi нейкую агульначалавечую мараль, але лянота...
Current Music: James White and the Blacks - Off White
|
|
12:07 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Хардвар траблз Апгрэйд кампутара на працы азнаменаваўся хутчэйшым працэсарам, большым дыскам i бязглючным CD-драйвам, бо ранейшы меў дурную звычку скакаць з трэка на трэк. Затое загiнула гукавая картка, так што цяпер магу слухаць выключна дыскi. Зараз на кляве здох прабел. Чыстка й выдаленьне кавалкаў ежы з-пад клявiшы не дапамаглi. Узяў другую кляву, але яна без Windows Key. Ну добра, каб адчынiць Start Menu, нiхто-ж Ctrl-Esc не адмяняў, Windows-E мне нах.. ня ўпаў, можна й Ctrl-Esc-R-Explorer набраць, пальцы не адваляцца. Але што рабiць замест Windows-M (Minimize All)?
З завязкi часова выпаў. Калi прапануюць сапраўдную чэскую Бехераўку, адмовiцца можа толькi iдыёт. Нагадала нашую зуброўку.
Бонус трэкам да "Off White" запiсана такая цiкавая кампазыцыя "Christmas With Satan". У сярэдзiне Mr.White жарыць на саксе нейкую вычварэнцкую версыю Hava Nagila.
Паспрабуем зрабiць сёньняшнi дзень днём сольных праектаў Wire. Плян такi: Colin Newman - Commercial Suicide Bruce Gilbert - Ab Ovo Dome - Dome 34 Dome - Yclept Аб рэзультатах зробiм справаздачу.
Current Music: Colin Newman - Commercial Suicide
|
|
01:13 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
[LJ] Якi палёт фантазыi Вы тупое безмозглое животное, одолеваемое как вшами, так и отсутствием жизненного опыта.
Current Music: Colin Newman - Commercial Suicide
|
|
01:50 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
[LJ] Бываў я ў тым Канэктыкуце... так сабе штацец к счастью, именно для таких ослепительно-неудобных моментов, у меня имеется в наличии пышная фраза, уничтожающая всё вокруг как напалм: "...с геополитической точки зрения, я считаю, что государство Израиль не должно существовать. вообще." (благодаря этой фразе, меня перестали приглашать в гости в штате коннектикут. хе-хе...)
Current Music: Коля Новачалавечы - Камерцыйнае самагубства
|
|
05:07 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Вычварэнцы А вы некрапедазаафiлаў баiцеся... Як вам такое пытаньне ў тэсьце: Do you practice homopedopyronecropseudobestiality?
Да HTML акрамя тэгу < i >, трэба дадаць тэг < oi >. Адчыняць яго, калi пачынаеш пiсаць пра oi punk, i зачыняць, калi пераходзiш на iншую тэму.
Current Music: Bruce Gilbert - Ab Ovo
|
|