| |||
![]()
|
![]() ![]() |
![]()
Лытдыбр З панядзелка ня ўжываю алькаголю. Нават пiва. Думаю пратрымацца 3 месяцы... Ранiцой пайшоў да дантыста. Сказаў, што трэба будзе рабiць root canal. Яшчэ толькi красавiк, а на зубной страхоўцы ўжо вычарпаны гадавы лiмiт. Па дарозе ў Норвуд слухаў сынгл The Sisters Of Mercy More. Шкада, што яны ўжо 12 год не запiсваюцца. Кажуць, новыя песьнi яшчэ лепшыя за старыя, але акрамя як на бутлегах з дрэнным гукам, iх i не пачуеш нiдзе. Дагэтуль прыпамiнаю аблом 4 цi 5 гадоў таму, калi я ў суботу прыехаў у NYC на чэмпiянат па ШтоДзеКалi i ўбачыў афiшу, што рэклямавала пятнiшнюю iмпрэзу TSOM. З таго часу яны ў Штаты нiводнага разу й не прыехалi - ўсё кружаць па Эўропе... Працы няшмат, ды й настрой ня той. Таму пасьлядоўна слухаю Chiron (Eve), Cure (17 seconds) i зноў Cure (Greatest Hits). Потым пастаўлю Cure (Greatest hits acoustic disc), а потым, можа, пераключуся на Violent Femmes, калi будзе настрой. Зноў-жа даўно хацеў уважлiва пераслухаць Улiсава "Падарожжа". Клiент нешта ня хоча пасылаць, перахаджу на павуцiннае памiжтвар'е (web interface). |
||||||||||||||
![]() |
![]() |