А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - June 28th, 2002
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
12:37 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Слухаю трыбьют Летаву - падабаецца ўсё болей i болей. З першага разу, памятаю, пайшлi толькi Ляпiсы й Бабслей, зараз - амаль усё. Песьнi такiя... нагадваюць школу. "Забi ў сабе дзяржаву", "Мы уйдзём з заапарку", "Мая ахова", "Лабатамiя"... - як пагана ("Сэнсавыя галюцынацыi"!!!) не выконвай, усё роўна не атрымлiваецца нiчога добрага. Шкада, што няма Aўкцыёна й Бi-2, было-б цiкава паслухаць. Задумаўся - ў "Мышалоўцы" па версыi "Прадуктаў" пасьля фразы "Мышалоўка захлопнулася" пачынае граць рыф з Нiрваны - гэта проста так цi ёсьць нейкi глыбокi сэнс? Маўляў, Кабэйн трапiў у мышалоўку...
Current Music: Трыбьют Летаву
|
|
03:41 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Музыка для Amelie http://amelie.nm.ru/
|
|
05:41 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Навошта рабу вольны час? Не памятаю, ў якой кнiжцы Ванегута чытаў нешта такое. Прызджае ў Штаты нейкi чувак кшталту брунэйскага султану й выказвае жаданьне паглядзець, як жыве тыповая сям'я. Пры гэтым у ягонай мове няма слова "чалавек", а ёсьць толькi "пан" i "раб". Ну, яму знайшлi тыповую сям'ю й паказваюць - вось лёднiк, вось стыральная машына, вось мiкрахвалевая печка. У рэзультаце эканомiцца N гадзiнаў штодзень. Ён на ўсё гэта паглядзеў ды-й пытаецца - а навошта рабу вольны час?
У мяне складваецца ўражаньне, што з-за залiшняга вольнага часу нашыя Штаты хутка проста звар'яцеюць. Сёньня чытаў у газэце, што нейкi судзьдзя забаранiў школьную Pledge of Allegiance (нейкi iдыёцка-патрыятычны сымбаль кшталту нашых акцябрацка-пiянерскiх законаў i клятваў), бо там ёсьць словы "one nation under god", а гэта, маўляў, супярэчыць разьдзяленьню царквы й дзяржавы. У адказ Кангрэс прыняў рэзалюцыю, а Буш паабяцаў назначыць менавiта такiх вярхоўных судзьдзяў, што абвергнуць гэтае рашэньне. Iм што, больш няма чым заняцца?
НАВОШТА РАБАМ ВОЛЬНЫ ЧАС???
Current Music: The Fall - This Nation's Saving Grace Tags: пілязопія
|
|