А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - July 11th, 2002

July 11th, 2002

July 11th, 2002
09:30 am
[User Picture]

[Link]

Як добра падчас пабыць халастым...
У сэнсе - раптам "захварэць" сярод тыдня, бо праца ўжо дастала.
Зьезьдзiў учора на сэмiнар па ASP.Net - не зразумеў трохi рэчаў, можа сябры тут падкажуць?
Па-першае, калi робiш у VB.Net новую Web application, IDE аўтаматычна стварае GUID - навошта?
Па-другое, у global.asax усе мэтады (Application_Start, Session_Start i г.д.) маюць парамэтр sender As Object - а што там перадаецца? Асаблiва цiкавiць Application_Start. Цi, як мне здаецца, там ён стаiць проста для таго, каб сынтаксыс ва ўсiх event'аў быў аднолькавы?
Па-трэйцяе, ўсе размовы пра DLL hell going away аказалiся прыгожай казкай. Ёсьць private assemblies, дзе сапраўды можна мець мiльёны DLL-шак з аднолькавым iмем - але тое-ж самае можна было мець i раней, калi пiсаць простыя DLLs (non-COM), класьцi iх у каталёг з application i нi ў коiм разе - ня ў \windows, \windows\system32 цi %path%. Але-ж мне здаецца, што як толькi ў кагосьцi будзе патрэба скарыстаць адну бiблiятэку ў 2+ розных праектах, з private assembly яе адразу пераробяць у shared assembly. I тады - DLL hell is coming back.

Потым паехалi на вячэрнi сэмiнар у MicroSoft, але яны, аказваецца, пераехалi, а мы папёрлiся на старое, знаёмае месца. Мала таго, што езьдзiлi па ўсiх паверхах, пыталiся, дзе тут Майкрасофт, i нiхто ня ведаў, дык потым яшчэ шукалi машыну на ўсiх 6 узроўнях паркоўкi. Карацей кажучы, самi сабе нагадалi каўказкага госьця ў стужцы "Чарадзеi", што блукаў па НIIЧАВО амаль тыдзень.

Buttholes rule, але пасьля буду слухаць Wire, Wire i толькi Wire

Current Music: Butthole Surfers - Psychic, Powerless... Another Man's Sac

(Leave a comment)

TimeEvent
10:51 am
[User Picture]

[Link]

Aўтобус numar 19
Да гэтага.
У менскага вух-гурта Б.Б. (дарэчы, [info]letchik@lj калiсьцi, здаецца, пiсаў пра iх у "Крынiцы") была песьня "Аўтобус нумар 19", дзе пелася нешта кшталту "Автобус нумар дзевятнаццать мяне вязе ... назаўжды" (цытую па памяцi, хутчэй за ўсё перавраў на 95%). Злыя языкi казалi, што на самой справе меўся на ўвазе аўтобус нумар 18, што хадзiў у Навiнкi (для не-менчукоў - у Навiнках месьцiцца рэспублiканская псыхiятрэчная клiнiка). Але, калi верыць афiцыйнай гiсторыi гурта, на ўвазе меўся такi 19-ты, што хадзiў да ДК таварыства глухiх на Ўральскай.
На самой справе той ДК глухiх здаваў памешканьнi ўсiм - акрамя рэпетыцыяў Б.Б. там пастаянна праходзiлi нейкiя хэвi-металiчныя сэйшны (якая розьнiца глухiм?), гандлявалi сэканд-хэндавай вопраткай i г.д. Самiх глухiх там было не вiдаць, не чуваць. Тамака месьцiлася колькi габрэйскiх арганiзацыяў, i таму менскiя габрэi казалi, што песьня пра нiх - маўляў, каб зьехаць у .il, трэба было спачатку прыехаць на Ўральскую, узяць рэкамендацыю ў партыю.

Current Music: Wire - Ambitious (MiddleSex Gorge remix)

(7 comments | Leave a comment)

TimeEvent
11:30 am
[User Picture]

[Link]

Дзiўная ангельская мова
Толькi што сакратарша паслала ўсяму офiсу email:
Please keep an eye open for my scissors.
Маўляў, нажнiцы ў яе зьнiклi. Але як так жыва ўбачыў, як яна падыходзiць да цябе з вострымi нажнiцамi й кажа голасам медсястры зь дзiцячага шпiталю: "а зараз вочка раскрыем, шырэй, шырэй". Трэба аддаць iдэю [info]glck@lj, можа яна зробiць чарговы шэдэўр i назаве яго "running with scissors" :)

Current Music: Colin Newman - Voice

(2 comments | Leave a comment)

TimeEvent
12:42 pm
[User Picture]

[Link]

Нашанiўскiя жартачкi
Адсюль:
– Што гэта ў цябе, Яська, на носе сядзіць?
– Бародаўка!
– Чаму ж ты яе не зьвядзеш?
– Нельга! Яна ў пашпарце ўпісана. За гэта, брат, пападзець.

Current Music: Wire - Manscape

(Leave a comment)

TimeEvent
02:38 pm
[User Picture]

[Link]

Жарцiкi
Рэдкi выпадак - сьмешны амерыканскi жарцiк. Перакладаю на родную мову.
У мужыка быў папугай, якi ўвесь час лаяўся матам. I прасiлi яго, i бiлi - нiшто не дапамагала. У рэшце рэшт мужык кажа - не перастанеш - засуну ў лядоўню! Але папугай зноўку мацюкнуўся. Гаспадар бярэ яго i саджае ў маразiлку. Сядзiць побач i чуе як папугай там варочаецца ды лаецца так, што вушы вянуць. Але раптам папугай змоўк. Зусiм змоўк. Мужык спужаўся - замарозiў птушку! - адчыняе дзьверку. Вылазiць папугай, кажа прабач мяне, мужык, нiколi ў жыцьцi ня буду лаяцца. Але скажы мне - ШТО ЗРАБIЛА КУРЫЦА???

Current Music: Malka Spigel - My Pet Fish

(5 comments | Leave a comment)

Previous Day 2002/07/11
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org