Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2002-07-11 09:30:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Музыка:Butthole Surfers - Psychic, Powerless... Another Man's Sac

Як добра падчас пабыць халастым...
У сэнсе - раптам "захварэць" сярод тыдня, бо праца ўжо дастала.
Зьезьдзiў учора на сэмiнар па ASP.Net - не зразумеў трохi рэчаў, можа сябры тут падкажуць?
Па-першае, калi робiш у VB.Net новую Web application, IDE аўтаматычна стварае GUID - навошта?
Па-другое, у global.asax усе мэтады (Application_Start, Session_Start i г.д.) маюць парамэтр sender As Object - а што там перадаецца? Асаблiва цiкавiць Application_Start. Цi, як мне здаецца, там ён стаiць проста для таго, каб сынтаксыс ва ўсiх event'аў быў аднолькавы?
Па-трэйцяе, ўсе размовы пра DLL hell going away аказалiся прыгожай казкай. Ёсьць private assemblies, дзе сапраўды можна мець мiльёны DLL-шак з аднолькавым iмем - але тое-ж самае можна было мець i раней, калi пiсаць простыя DLLs (non-COM), класьцi iх у каталёг з application i нi ў коiм разе - ня ў \windows, \windows\system32 цi %path%. Але-ж мне здаецца, што як толькi ў кагосьцi будзе патрэба скарыстаць адну бiблiятэку ў 2+ розных праектах, з private assembly яе адразу пераробяць у shared assembly. I тады - DLL hell is coming back.

Потым паехалi на вячэрнi сэмiнар у MicroSoft, але яны, аказваецца, пераехалi, а мы папёрлiся на старое, знаёмае месца. Мала таго, што езьдзiлi па ўсiх паверхах, пыталiся, дзе тут Майкрасофт, i нiхто ня ведаў, дык потым яшчэ шукалi машыну на ўсiх 6 узроўнях паркоўкi. Карацей кажучы, самi сабе нагадалi каўказкага госьця ў стужцы "Чарадзеi", што блукаў па НIIЧАВО амаль тыдзень.

Buttholes rule, але пасьля буду слухаць Wire, Wire i толькi Wire