А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - July 31st, 2002

July 31st, 2002

July 31st, 2002
01:54 pm
[User Picture]

[Link]

Да гэтага допiсу

Па-першае, дзукi - гэта не беларусы, а па-другое, лёдава на палачцы ў Летуве робiцца. Пры тым па сьведчаньню [info]mauz@lj, у кожным вiленскiм шапiку таго лёдава па 10 розных сартоў, а па сьведчаньню [info]antanian@lj каля паловы летувiскiх малочных вырабаў iдзе на экспарт, тымчасам як у беларускiх крамах шмат расейскае прадукцыi.
Наогул, што за манэра - мераць краiны крутасьцю навабудоўляў? "Радзiма-мацi" ў Валгаградзе - найвыйшэйшая статуя ў сьвеце. Тым ня менш, Савок развалiўся, а Штаты са сваiм свабодным "недаросьлiкам" жывуць i квiтнеюць. У Менску адбухалi мiжнародны аэрапорт сусьветных стандартаў - але, калi верыць гэтаму, два менскiх аэрапарты абслугоўваюць каля 15 рэйсаў у дзень. Можа, трэба панiзiць падаткi, каб быў стымул разьвiваць мясцовую вытворчасьць, а тады вакзалы й аэрапарты будуць будавацца не за дзяржаўны кошт таму, што так захацелася ППРБ, а прыватным спосабам таму, што нармальныя бiзнэс-статункi iх будуць патрабаваць? A тое маем на адным баку - Палац рэспублiкi, аэрапорт i вакзал, а на другiм - заўважаныя [info]mzaleski@lj тэндэнцыi перахода да бадай што натуральнае гаспадаркi.

Current Music: pitschshifter - deviant

(10 comments | Leave a comment)

Previous Day 2002/07/31
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org