Музыка: | pitschshifter - deviant |
Да гэтага допiсу
Па-першае, дзукi - гэта не беларусы, а па-другое, лёдава на палачцы ў Летуве робiцца. Пры тым па сьведчаньню
mauz@lj, у кожным вiленскiм шапiку таго лёдава па 10 розных сартоў, а па сьведчаньню
antanian@lj каля паловы летувiскiх малочных вырабаў iдзе на экспарт, тымчасам як у беларускiх крамах шмат расейскае прадукцыi.
Наогул, што за манэра - мераць краiны крутасьцю навабудоўляў? "Радзiма-мацi" ў Валгаградзе - найвыйшэйшая статуя ў сьвеце. Тым ня менш, Савок развалiўся, а Штаты са сваiм свабодным "недаросьлiкам" жывуць i квiтнеюць. У Менску адбухалi мiжнародны аэрапорт сусьветных стандартаў - але, калi верыць гэтаму, два менскiх аэрапарты абслугоўваюць каля 15 рэйсаў у дзень. Можа, трэба панiзiць падаткi, каб быў стымул разьвiваць мясцовую вытворчасьць, а тады вакзалы й аэрапарты будуць будавацца не за дзяржаўны кошт таму, што так захацелася ППРБ, а прыватным спосабам таму, што нармальныя бiзнэс-статункi iх будуць патрабаваць? A тое маем на адным баку - Палац рэспублiкi, аэрапорт i вакзал, а на другiм - заўважаныя
mzaleski@lj тэндэнцыi перахода да бадай што натуральнае гаспадаркi.