А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - October 21st, 2002

October 21st, 2002

October 21st, 2002
10:56 am
[User Picture]

[Link]

Па наводцы [info]sasha_nova@lj дабавiў http://president.gov.by/ у базу дадзеных We-Blockera. А што? Падпадае пад катэгорыi Violence, Hate Speech i Weaponry...

Current Music: Wire - Read & Burn 02

(Leave a comment)

TimeEvent
02:27 pm
[User Picture]

[Link]

Ккiнамарафон
А мы! А мы! А мы ў суботу зрабiлi кiнамарафон, паглядзелi тры стужкi запар:

  1. Мулен Руж
    Вельмi НЕ падабалася. Па-першае, iдыёцкi сюжэт. Па-другое, Нiколь Кiдман. Па-трэйцяе, гэты галiвудзкi прыгажунчык Iван go home МакДоналдзГрэгар, што граў галоўную ролю. Па-чацьвертае, колеры - калi ў Амелi вынулi сiнi колер i пакiнулi толькi чырвоны й зялёны, гэта глядзелася як казка; тут-жа выкiнулi зялёны, ўсё стала чырвона-сiнiм... твары, падсьвечаныя сiнiм, выглядаюць тварамi нябожчыкаў. Па-пятае, навошта было перапяваць песьнi? Show must go on проста зруйнавалi.
    Адзiнае, што спадабалася - зьдзек над Like A Virgin; ды Roxanne, выконваемае хрыплым голасам.
  2. Белае сонца пустынi. Так атрымалася, што я дагэтуль яго ня бачыў -- у дзяцiнстве быў антыкамунiстам, прынцыпова не глядзеў стужкi пра вайну ды рэвалюцыю; дагэтуль ня бачыў шцiрлiца. Але з БСП было цiкавае ўражаньне - быццам сустрэўся ў афлайне зь вiртуяльным знаёмым. Зразумела-ж, песьню й крылатыя фразы (а гэта - больш за палову тэкста!) я ведаў i да таго, але толькi зараз усё гэта зьвязалася ў суцэльны малюнак. Вельмi спадабалася.
  3. Romeo + Juliet з ДзiКапрыям. Што сказаць? Зьнята прыгожа, але я не магу чуць стараангельскую мову ў сучасных абставiнах. Ня йдзе яно мне, але-ж стужка вартая таго, каб паглядзець хаця-б аднойчы.

Current Music: The Ventures - Walk Don't Run

(21 comments | Leave a comment)

TimeEvent
04:48 pm
[User Picture]

[Link]

Now that's scary...
Kazachenko is a CD player that uses human blood for fuel and can read warchalking symbols

(5 comments | Leave a comment)

Previous Day 2002/10/21
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org