|

|

Музыка: | The Ventures - Walk Don't Run |
Ккiнамарафон
А мы! А мы! А мы ў суботу зрабiлi кiнамарафон, паглядзелi тры стужкi запар:
- Мулен Руж
Вельмi НЕ падабалася. Па-першае, iдыёцкi сюжэт. Па-другое, Нiколь Кiдман. Па-трэйцяе, гэты галiвудзкi прыгажунчык Iван go home МакДоналдзГрэгар, што граў галоўную ролю. Па-чацьвертае, колеры - калi ў Амелi вынулi сiнi колер i пакiнулi толькi чырвоны й зялёны, гэта глядзелася як казка; тут-жа выкiнулi зялёны, ўсё стала чырвона-сiнiм... твары, падсьвечаныя сiнiм, выглядаюць тварамi нябожчыкаў. Па-пятае, навошта было перапяваць песьнi? Show must go on проста зруйнавалi. Адзiнае, што спадабалася - зьдзек над Like A Virgin; ды Roxanne, выконваемае хрыплым голасам.
- Белае сонца пустынi. Так атрымалася, што я дагэтуль яго ня бачыў -- у дзяцiнстве быў антыкамунiстам, прынцыпова не глядзеў стужкi пра вайну ды рэвалюцыю; дагэтуль ня бачыў шцiрлiца. Але з БСП было цiкавае ўражаньне - быццам сустрэўся ў афлайне зь вiртуяльным знаёмым. Зразумела-ж, песьню й крылатыя фразы (а гэта - больш за палову тэкста!) я ведаў i да таго, але толькi зараз усё гэта зьвязалася ў суцэльны малюнак. Вельмi спадабалася.
- Romeo + Juliet з ДзiКапрыям. Што сказаць? Зьнята прыгожа, але я не магу чуць стараангельскую мову ў сучасных абставiнах. Ня йдзе яно мне, але-ж стужка вартая таго, каб паглядзець хаця-б аднойчы.
|
|