А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - February 10th, 2003
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:40 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | У суботу (цi нават па-рыдляўску - сЫботу) паехалi на саначках катацца, млiн. Горачка такая крутаваценькая, разганяесься, вылятаеш на амаль роўны кавалак, раслабляесься, атрымлiваеш задавальненьне... i тут, як заўжды ў жыцьцi - пiнка табе пад азадак! ямка ў мэтар, якую анiяк не аб'ехаць. апошнiм разам занясло, ў рэзультаце гэпнуўся ўсёй сваёй дзьвюхсотфунтавай тушкай на кiсьць, добра яшчэ, што левую. другi дзень тыцкаю па кляве правым пальцам... Не, нельга ў жыцьцi раслабляцца, а тое трахнуць, як таго сабачку зьнiзу
Current Music: Ministry - Jesus Built My Hotrod
|
|