А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - October 29th, 2003

October 29th, 2003

October 29th, 2003
10:52 pm
[User Picture]

[Link]

лытдыбр::яйкi::supersize it
Так склалася, што яйкi мы практычна не ўжываем - яешню гатаваў гады два таму. Сёньня вырашылi пасмажыць пячонку, спатрэбiлiся два яйкi. Паехаў у краму. Па-першае, разумею, што патрэбныя два, але прыйдзецца ўзяць дванаццаць. Па-другое, памятаю, што назва кампанii на ўпакоўцы ня значыць абсалютна нiчога. Гляджу на выбар i бачу толькi Large i Extra Large. Радуюся, заўважыўшы ўпакоўку з шасьцю яйкамi, але бачу цэну й афiгеваю - гэтыя 6 каштуюць болей за 12 Extra Large. Маўляў, гэтыя шэсьць дзiкiя курыцы самi прынесьлi да нас на камбiнат, без усялякага гвалту, вось таму й кошт такi. Урэшце заўважыў medium, цэньнiка нават не было.

Вось так i жывем - з выбару толькi large, extra large i supersize. Прыгадаў артыкул, дзе казалi, што сярэднi памер порцыi ў мiрыканскiх рэстарацыях на 25, здаецца, адсоткаў болей, чымсьцi ва Францыi. А потым, блiн, яшчэ зьдзiўляюцца, чаму нацыя такая тлустая.

(2 comments | Leave a comment)

TimeEvent
11:26 pm
[User Picture]

[Link]

Сёньня ранiцой надвор'е нагадала нам, што жывем не дзе-небудзь, а ў Акiянскiм Штаце*. Вецер завываў, дождж малацiў у вокны. А я сядзеў на ўтульнай канапе з кубачкам гарбаты, чытаў ЖЖ i слухаў такую мiлую грайндкоравую зборачку...
* Мянушка Рад-Айленду - Ocean State

(2 comments | Leave a comment)

Previous Day 2003/10/29
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org