А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - January 17th, 2004
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
08:20 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
The great Fred Reed NASA Caught Lying - Made Up Solar System
|
|
08:30 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Днi нараджэньня Учора вырашыў пашукаць людзей, што, як i я, нарадзiлiся 1 сакавiка. У рэзультаце дадаў у стужку новую сяброўку - irlinka@lj. Мiнулым годам высьветлiлася, што шмат добрых людзей нарадзiлiся ў адзiн дзень - 20 сакавiка - andryuha@lj, efimg@lj, i zuch@lj. А зараз глянуў - да iх яшчэ й panarchist@lj далучыўся. А вось у маiх жонкi й мацi розьнiца ў адзiн дзень - але дзьвюх болей розных жанчын я не сустракаў нiколi! Напэўна, гэта як малая секунда, якая адчуваецца рэзкiм дысанансам — асаблiва ў параўнаньнi з прымай.
Imported event Original
Current Music: Carter the Unstoppable Sex Machine - Post-Historic Monsters
|
|
08:56 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Яшчэ адзiн першасакавiцкi У дзяцiнстве ў мяне было два сябра й дзьве праблемы. Першая - што сябры былi ўяўныя. Другая - што яны гралiся толькi адзiн з другiм.
|
|
09:34 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Пра Расею й палiтыку, але як добра напiсана З выбарамi пашанцавала — школа не працавала тры днi. Спачатку выбiралi, потым дэзiнфiцыравалi Update: krylov@lj пра той-жа артыкул
Current Music: Meat Puppets - Mirage
|
|
11:46 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Цудоўнае Бабулi Чабурашку шкада, яна яму скажа: "Сядзi, сынок. Хай гэтая блядзь устане"
|
|
02:53 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Якi я шавiнiст (не, гэта ня тэст)
С детства я ненавижу русских - Хоть в этом я с русскими един. А.Кулiнковiч
subsur@lj вырашыў затэлефанаваць нейкаму расейскаму сябру. Распавядае пра сваё мiрыканскае жыцьцё-быцьцё, вось, кажа, ў мяне лабараторыя, ну ня толькi ў мяне, але практычна я там адзiн, толькi зараз адзiн рускi праграмiст. Я насьцярожыўся - якi я табе, кажу, рускi?
subsur@lj у слухаўку - ён кажа, ён ня рускi, ён с Мiнска, ён етат, как яго... во, правiльна гаварыш, шавiнiст!
Мяне нават прыкалола - як чалавек, якi нiколi мяне ў жыцьцi ня бачыў, ня чуў и не чытаў, трапна зразумеў пагрозу вялiкарасейскай iдэi, што йдзе ад нас - такiх, што не жадаюць называцца "рускiмi".
А wlodek@lj яшчэ зьдзiўляецца з "специфічно російського комплекса неповноцінності"
|
|