Carter the Unstoppable Sex Machine - Post-Historic Monsters
Днi нараджэньня
Учора вырашыў пашукаць людзей, што, як i я, нарадзiлiся 1 сакавiка. У рэзультаце дадаў у стужку новую сяброўку - irlinka@lj. Мiнулым годам высьветлiлася, што шмат добрых людзей нарадзiлiся ў адзiн дзень - 20 сакавiка - andryuha@lj, efimg@lj, i zuch@lj. А зараз глянуў - да iх яшчэ й panarchist@lj далучыўся. А вось у маiх жонкi й мацi розьнiца ў адзiн дзень - але дзьвюх болей розных жанчын я не сустракаў нiколi! Напэўна, гэта як малая секунда, якая адчуваецца рэзкiм дысанансам — асаблiва ў параўнаньнi з прымай.