А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - February 25th, 2004
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:14 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
дурдыбр Учора працаваў у падполе, парэзаў два пальцы на левай руцэ; не балела, але адзiн залiў крывёю ўсю далонь, пакуль не наляпiў band-aid. Пасьля парэзаў яшчэ адзiн палец, калi адкрываў кансэрвы. Паглядзеў у люстэрка - на носе кропелька крывi. Сьцiгматы?
subsur@lj у размове выдаў - "цяжка быць кракадзiлам - у iх лапы кароткiя, немагчыма мастурбаваць". Задалiся пытаньнем, цi ёсьць наогул у кракадзiла чэлес? Пашукалi - ёсьць. Чамусьцi думаў, што партвейнам немагчыма напiцца. Экспэрымент паказаў, што справа ня ў градуснасьцi напою, а ў сьпiртовым эквiваленце выпiтага (а бутэлькi партвейну ў нас вялiкiя). Сёньня ўвесь дзень балела галава. Адзiн фрэнд напiсаў праўдападобную каляпраграмiсцкую лухту. Некалькi чалавек, у тым лiку й я, купiлiся, пакуль не прыйшоў разумны gdy@lj ды растлумачыў, якiя мы недарэкi. Спасылку не даю, бо па-нулявое, там пад замочкам, а па-першае, сорамна, што настолькi страцiў квалiфiкацыю. Затэлефанаваў Ж.К. з Калiфорнii, куды прыехаў на навуковую канфэрэнцыю; напiшунапiсаў пра нашу маладосьць асобны допiс. Замест таго, каб працаваць, улез у флейм пра сакральнае пытаньне: Byelorussian vs Belarusian. Навошта? Спаць хачу, а трэба яшчэ столькi зрабiць...</p>
Current Music: No Means No - Sex Mad / You Kill Me
|
|
10:32 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Навiны лiтаратуразнаўства Василь Быков - выдающийся русский писатель
|
|
11:05 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Успамiны У палiтэху студэнтаў было шмат, а кампутараў - не. Таму працавалi ў брыгадах па два чалавекi. Я "спарыўся" з Ж.К., зь якiм вучыўся яшчэ ў школе. Абавязкi падзялiлi так - я асэнсоўваў заданьне, пiсаў алгарытм, праграму, лавiў "жукоў". Ж.К. затое рабiў тое, што мне было абсалютна недаступна - запраўляў паперу ў друкарку так, што яна не "жавалася". Дзесьцi курсе на трэцiм я вырашыў, што такое падзяленьне абавязкаў няправiльнае i замянiў Ж.К. аднакурснiцай Н.А.. Яна ня толькi запраўляла паперу, але й пiсала справаздачы прыгожым почыркам i наклейвала графiкi. Я быў проста шчасьлiвы. Прайшло колькi год. Н.А. даўно стала "Master of Computer Science" i кiруе аддзелам у Unisys; Ж.К. толькi што абаранiў дысэртацыю й стаў PhD of Mathematics. А я...
|
|