Музыка: | No Means No - Sex Mad / You Kill Me |
дурдыбр
Учора працаваў у падполе, парэзаў два пальцы на левай руцэ; не балела, але адзiн залiў крывёю ўсю далонь, пакуль не наляпiў band-aid. Пасьля парэзаў яшчэ адзiн палец, калi адкрываў кансэрвы. Паглядзеў у люстэрка - на носе кропелька крывi. Сьцiгматы?
subsur@lj у размове выдаў - "цяжка быць кракадзiлам - у iх лапы кароткiя, немагчыма мастурбаваць". Задалiся пытаньнем, цi ёсьць наогул у кракадзiла чэлес? Пашукалi - ёсьць.
Чамусьцi думаў, што партвейнам немагчыма напiцца. Экспэрымент паказаў, што справа ня ў градуснасьцi напою, а ў сьпiртовым эквiваленце выпiтага (а бутэлькi партвейну ў нас вялiкiя). Сёньня ўвесь дзень балела галава.
Адзiн фрэнд напiсаў праўдападобную каляпраграмiсцкую лухту. Некалькi чалавек, у тым лiку й я, купiлiся, пакуль не прыйшоў разумны
gdy@lj ды растлумачыў, якiя мы недарэкi. Спасылку не даю, бо па-нулявое, там пад замочкам, а па-першае, сорамна, што настолькi страцiў квалiфiкацыю.
Затэлефанаваў Ж.К. з Калiфорнii, куды прыехаў на навуковую канфэрэнцыю; напiшунапiсаў пра нашу маладосьць асобны допiс.
Замест таго, каб працаваць, улез у флейм пра сакральнае пытаньне: Byelorussian vs Belarusian. Навошта? Спаць хачу, а трэба яшчэ столькi зрабiць...</p>