А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - February 27th, 2004
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
09:06 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Учора спаў 4 гадзiны, а сёньня - ажна 5 з паловай. Дарэчы, адчуваю сябе даволi бадзёра, але гэта, напэўна, хутка пройдзе. Затое пераглядзеў Spinal Tap i пачытаў харукумуракаму ("На поўдзень ад мяжы, на захад ад сонца"). Са Spinal Tap зноўку прыкалоўся, харукамуракама не падабалася. Па-нулявое, сюжэт вельмi нагадваў ягонае-ж апавяданьне, што я чытаў у Ню-Ёркеры, а я за recycling фiзычных аб'ектаў, але ня йдэяў. Па-першае-ж, харукамуракама - гэта якасна зробленая мыльная вопера для хатнiх гаспадыняў з вышэйшай адукацыяй. Калi казаць прасьцей, чуiнгам, гумка. А хутчэй нават пухiрка, яна ж бублi-гум - чытаеш, чытаеш, яна прыкольна надуваецца, надуваецца, а потым - пшык! i застаецца тольки нейкая брыдота.
Current Music: Ruins - Stonehedge
|
|
12:46 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
And they say American workers are most productive Быў па справах у гарадской управе, вырашыў зайсьцi ў Галоўны Падаткавы Aддзел, папрасiць, каб выправiлi напiсаньне майго прозьвiшча - яны чамусьцi дадали туды дадатковую лiтару, быццам у мяне сваiх мала. Знайшлi мяне ў DB, тыцкаю пальцам, кажу: "вось бачыце? гэтае лiтары там не павiнна быць". Цётка пытае - "а як трэба?" Я дыктую, яна запiсвае прозьвiшча й iмя на паперку, поўнасьцю выцiрае радок i медленна, ледзь не адным пальцам упiсвае туды тое, што трэба.
Current Music: Greg Ginn - Getting Even
|
|
07:24 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Дапамагайма знайсьцi добрую мнемонiку!
|
|
07:34 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
ЖЖ сёньня радуе Кароткi зьмест энцыкляпэдыi расейскага жыцьця добрая такая показка пра малпаў Міхась Дзяргач - лідар гурту "Коціцца Камень", i Юры В. Хмыз Hedgehog cannot be buggered at all - in Russian эта песня внушает мужество и смирение. Она повествует о маленьком, но гордом животном, которое хранит свой зад в неприкосновенности в то время, как перед натиском врага сдаются более массивные и крепкие бастионы Цiкавае дасьледваньне суржыка й трасянкi
Current Music: Neuro Dubel - Lints & Pellets
|
|