Музыка: | Ruins - Stonehedge |
Учора спаў 4 гадзiны, а сёньня - ажна 5 з паловай. Дарэчы, адчуваю сябе даволi бадзёра, але гэта, напэўна, хутка пройдзе. Затое пераглядзеў Spinal Tap i пачытаў харукумуракаму ("На поўдзень ад мяжы, на захад ад сонца"). Са Spinal Tap зноўку прыкалоўся, харукамуракама не падабалася. Па-нулявое, сюжэт вельмi нагадваў ягонае-ж апавяданьне, што я чытаў у Ню-Ёркеры, а я за recycling фiзычных аб'ектаў, але ня йдэяў. Па-першае-ж, харукамуракама - гэта якасна зробленая мыльная вопера для хатнiх гаспадыняў з вышэйшай адукацыяй. Калi казаць прасьцей, чуiнгам, гумка. А хутчэй нават пухiрка, яна ж бублi-гум - чытаеш, чытаеш, яна прыкольна надуваецца, надуваецца, а потым - пшык! i застаецца тольки нейкая брыдота.