А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - April 15th, 2004

April 15th, 2004

April 15th, 2004
07:21 am
[User Picture]

[Link]

if you like X
Ня першы раз заўважаю - фразы пра музыку "if you like X, you will like Y" звычайна для мяне не працуюць. Трохі прыкладаў:
- люблю Hampton Grease Band, David Thomas(Pere Ubu) i Primus, зь якіх першыя - сучасьнікі й амаль не пратэжэ ФрэнкаЗапы, а другога й трэйціх часта называюць вучнямі Запы. Запу не люблю. Проста зусім. Нейкая псэўдапсыхадэлічная дурасьць. Адзін добры прыкол пра тое, што ня трэба есьці жоўты сьнег, але які-небудзь Міхалок такіх выдае ў дзень па пяць штук. На колішняй тусоўцы ў [info]margo_qu@lj нехта ставіў ягоны (фрэнкзапавы) джазава/сынтэзатарны альбом, дык мяне ледзь не званітавала
- люблю (ну не люблю, але месцамі няблага) Кольку Пячорнага (Nick Cave), які ледзь не называе Тома Ўэйца сваім настаўнікам; пасьля канцэрту вельмі прапёрся ад нашых тутэйшых Reverend Glasseye and His Wooden Legs, у якіх уплыў томаўэйца наймацнейшы. Пры гэтым томуэйц мне ня коціць. Проста зусім. Прычым я спрабаваў. Ні аліса, ні крывавыя грошы, ні трамбоны з рыбы-меч. Ня каціць і ўсё тут. Адзіны томуэйц, што пакаціў - гэта музычка з канадзкае стужкі Leleo, але я ня бачыў саўндтрэка, напэўна ён і ня йснуе.
- зусім не магу слухаць Throwing Muses і весь гэты мірыканскі коледж альтэрнатыў (за выключэньнем, можа, REM, але гэта другая гісторыя). Пры гэтым першы альбом Belly (які, калі сумленна паразважаць - тыя-ж самыя Throwing Muses) слухаю на рыпіце (repeat) ўжо трэйці дзень.

Дохтар, гэта лечыцца?

Current Music: Belly - Star

(2 comments | Leave a comment)

TimeEvent
07:26 am
[User Picture]

[Link]

Вашынгтон
Пра Вашынгтонскі (які на самой справе быў Мэрылэндзкі) фэст штодзекалі ўжо напісаў AVM і патроху піша [info]irrra@lj, таму я, чукча непісьменьны, распісваць уражаньні ня буду. Запомнілася трохі прыколаў. Прыкол з Віталікамі я ўжо распавёў. Вось другі.
Стаім з Кадрылькай ля ўваходу да дома культуры, дзе праводзіліся гульні. Выходзіць мірыканская бабуля й пытаецца ў нас - "Did you see a little teddy bear with a green frog on his shoulder?" [info]kadrilka@lj паварочваецца да мяне й кажа "Can I have what she's having?"
UpdateНу вось, кажуць, гэта проста цацка такая - thx [info]meshko@lj

(11 comments | Leave a comment)

TimeEvent
10:32 am
[User Picture]

[Link]

Добрыя навіны - [info]andryuha@lj перамог злых паліцэйскіх. Charges dismissed!

У мяне ранішні напалеанізм:
- знайсьці падаткі за 2002 год
- адмазацца ад падаткаў за 2003 год яшчэ на 4 месяцы Update Не знайшоў, прыйшлося прадляць за 2003 поштай (а тое можна было-б па тэлефоне)
- дабрацца да крамы, бо дома пустая лядоўня Update зрабіў, ставім птушачку
- дабрацца да МІТ, падаўбацца з трыганамэтрыяй
- даехаць да Paradise Rock Club, набыць квіткі на Айнштурцэндэ Update заўтра
- здаць праект кліенту Update кліент затэлефанаваў, перанес на нядзелю. Мы, вольныя праграмісты, выходных ня маем - у суботу таксама еду да кліента
- ды яшчэ й усе 9 ярдаў пераглядзець увечары

Але падкажыце мне адказ на важнае пытаньне (ў сувязі з трэцім пунктам) - Паўланер ці Варштайнер? Update Варштайнер

Current Music: Belly - Star (пяты, здаецца, раз за сёньня)

(11 comments | Leave a comment)

TimeEvent
12:41 pm
[User Picture]

[Link]

Lies, blatant lies and statistics

Current Music: Levellers

(Leave a comment)

Previous Day 2004/04/15
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org