if you like X
Ня першы раз заўважаю - фразы пра музыку "if you like X, you will like Y" звычайна для мяне не працуюць. Трохі прыкладаў:
- люблю Hampton Grease Band, David Thomas(Pere Ubu) i Primus, зь якіх першыя - сучасьнікі й амаль не пратэжэ ФрэнкаЗапы, а другога й трэйціх часта называюць вучнямі Запы. Запу не люблю. Проста зусім. Нейкая псэўдапсыхадэлічная дурасьць. Адзін добры прыкол пра тое, што ня трэба есьці жоўты сьнег, але які-небудзь Міхалок такіх выдае ў дзень па пяць штук. На колішняй тусоўцы ў
margo_qu@lj нехта ставіў ягоны (фрэнкзапавы) джазава/сынтэзатарны альбом, дык мяне ледзь не званітавала
- люблю (ну не люблю, але месцамі няблага) Кольку Пячорнага (Nick Cave), які ледзь не называе Тома Ўэйца сваім настаўнікам; пасьля канцэрту вельмі прапёрся ад нашых тутэйшых Reverend Glasseye and His Wooden Legs, у якіх уплыў томаўэйца наймацнейшы. Пры гэтым томуэйц мне ня коціць. Проста зусім. Прычым я спрабаваў. Ні аліса, ні крывавыя грошы, ні трамбоны з рыбы-меч. Ня каціць і ўсё тут. Адзіны томуэйц, што пакаціў - гэта музычка з канадзкае стужкі Leleo, але я ня бачыў саўндтрэка, напэўна ён і ня йснуе.
- зусім не магу слухаць Throwing Muses і весь гэты мірыканскі коледж альтэрнатыў (за выключэньнем, можа, REM, але гэта другая гісторыя). Пры гэтым першы альбом Belly (які, калі сумленна паразважаць - тыя-ж самыя Throwing Muses) слухаю на рыпіце (repeat) ўжо трэйці дзень.
Дохтар, гэта лечыцца?