А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - April 18th, 2004
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
08:11 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Сьніў я поўны басэйн баршчу. Але ня меў аніякага вядзерца ці бідончыку. І стаяў разгублены й думаў, як боршч той ямчэй захапаць. Але тут Воленька вырашыла, што самы час па мне пабегаць (пры тым тупала, што невялічкае сланятка), так што я прачнуўся, а боршч застаўся там, у сьне.
Tags: cats, cats::volen'ka
|
|
09:49 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Абмяжоўваюць палёт хвантазыі This keyword exceeds the maximum allowed size: "Мэнтальнасьць-сэнтымэнтальнасьць" Прыйшлося запісаць кампрамісна: сэнтыМэнтальнасьць
Current Music: Levellers - Zeitgeist
|
|
09:55 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
On Belarusan mentality-2 Са "Слоўніку эпітэтаў беларускай мовы": ЖУРБА (журбота) Белая, блакітная, бяскрыўдная, васільковая, вясёлая, вясновая, жураўліная, маладая, малінавая, мяккая, неразумела-ціхая, простая, ружовая, салодкая, светлая, стоеная, ціхая, чыстая // адвечная, асенняя, безвыходная, беспрычынная, бясконцая, вечная, глухая, глыбокая, горкая, закінутая, звярыная, наіўная, невыносная, нямая, няпрошаная, нястомная, нясцерпная, перажытая, пякучая, скупая, спрадвечная, чорная, шчымлівая
thx nikomu@lj
Tags: mova
|
|