А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - September 22nd, 2004

September 22nd, 2004

September 22nd, 2004
08:27 am
[User Picture]

[Link]

Sex Mob @ Regatta Bar



Учора [info]subsur@lj выцягнуў мяне на Sex Mob. Упершыню быў у Regatta Bar - на трэцім паверсе Charles River Гатэля, што на Гарвард-плошчы. Заходзіш у гатэль, весь такі кудлаты, разумееш, што гэтае месца - не для такіх, як ты; але цябе накіроўваюць налева, да ліфта, каб хутчэй зьнік з вачэй нафуфыраных пастаяльцаў. Трапляеш у ліфт - а там усяго дзьве кнопачкі - "1" і "3", цікавы выбар. Утульненькі такі шынок, месцаў можа на сотню чалавек (было на ймпрэзе меней за 40, я спачатку зьдзівіўся, але потым дапёр, што яны адыгралі чатыры канцэрты за два дні, так што а дзесятай увечары другога дня прыходзяць толькі поўныя дзюндзі); мы сядзелі ў якіх чатырох мэтрах ад "сцэны", калі гэты ніяк не адгароджаны куточак, на якім стаялі музыкі, можна назваць сцэнай. Слухачы былі ўсё больш валасатыя, як я, ці паголеныя налыса, быццам нейкія стрэйтэйджары, "нармальныя" фрызуры можна было падлічыць на пальцах адной рукі - my kind of crowd!

Здаецца, на басе граў не Тоні Шэр, які напісаны членам гурта на сайтах, а нейкі Джон, прозьвішча я не разабраў. У скуранай куртцы, кепцы й з вусамі ён выглядаў, што твой тыповы армянскі дзядзя Ара. Але струны драў прышпільна, выключна пальцамі, ніякіх там смычкоў. Адное "не" - сола на басу можна было-б і скараціць, бо ня той гэта йнструмант.

Саксафаністы Брыган Краўс быў неблагі, але ня тое каб вельмі. У прынцыпе, і безь яго таксама было-б добра. Але калі яны з Бернштэйнам спрабавалі перадудзець адзін аднаго, гэта ўражвала.

Бубнач Кені Волезен (Kenny Wollesen) - вось гэта талент! Першыя колькі нумароў ён граў, гледзячы налева, ў наш бок. Я афігеваў, як ён патрапляе па бубнох; ды й рытмы былі складаныя, гэта вам не ракенрольныя "квадраты". Ён мяняў палачкі (ня меней за тры розныя тыпы), скрыгатаў імі па скуры бубна, скроб нейкую, як я зразумеў, тэрэмінападобную палачку, а калі выйшлі на біс, дык наогул дастаў нейкую гудзеўку на нітцы й стаў круціць. Пры тым, што ў вузкіх акулярах ён выглядае тыповым пастарэлым Шурыкам з апэрацыі "Ы", ўсе мае сымпатыі на ягоным баку.

І канешне, кіраўнік квартэту - Стывен Бернштэйн. Невысокі, лысы, ён дудзеў у трубу, размаўляў з аўдыторыяй ды музыкамі, жартаваў, мяняў сурдзінкі (дарэчы, на падлозе, сярод іншых, ляжала гумка ад звычайнага вантуза; але яе не скарысталі) і наогул быў цэнтарам увагі. Афігіцельны кантакт са слухачамі, быццам-бы гэта быў ня афіцыйная ймпрэза, а хатні канцэрт у кватэры даўніх сяброў.

Спадабалася, нягледзячы на тое, што традыцыйны джаз (а яны ўсё-ткі нашмат бліжэй да традыцыі, маім любімым фрыджазам там і не пахла) - не мая музыка.

"Jazz used to be popular music. People would go out to clubs, listen to the music, go home, and get laid. Simple as that. We're bringing that spirit back."

(5 comments | Leave a comment)

Previous Day 2004/09/22
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org