| |||
![]()
|
![]() ![]() |
![]()
Sex Mob @ Regatta Bar
Саксафаністы Брыган Краўс быў неблагі, але ня тое каб вельмі. У прынцыпе, і безь яго таксама было-б добра. Але калі яны з Бернштэйнам спрабавалі перадудзець адзін аднаго, гэта ўражвала. Бубнач Кені Волезен (Kenny Wollesen) - вось гэта талент! Першыя колькі нумароў ён граў, гледзячы налева, ў наш бок. Я афігеваў, як ён патрапляе па бубнох; ды й рытмы былі складаныя, гэта вам не ракенрольныя "квадраты". Ён мяняў палачкі (ня меней за тры розныя тыпы), скрыгатаў імі па скуры бубна, скроб нейкую, як я зразумеў, тэрэмінападобную палачку, а калі выйшлі на біс, дык наогул дастаў нейкую гудзеўку на нітцы й стаў круціць. Пры тым, што ў вузкіх акулярах ён выглядае тыповым пастарэлым Шурыкам з апэрацыі "Ы", ўсе мае сымпатыі на ягоным баку. І канешне, кіраўнік квартэту - Стывен Бернштэйн. Невысокі, лысы, ён дудзеў у трубу, размаўляў з аўдыторыяй ды музыкамі, жартаваў, мяняў сурдзінкі (дарэчы, на падлозе, сярод іншых, ляжала гумка ад звычайнага вантуза; але яе не скарысталі) і наогул быў цэнтарам увагі. Афігіцельны кантакт са слухачамі, быццам-бы гэта быў ня афіцыйная ймпрэза, а хатні канцэрт у кватэры даўніх сяброў. Спадабалася, нягледзячы на тое, што традыцыйны джаз (а яны ўсё-ткі нашмат бліжэй да традыцыі, маім любімым фрыджазам там і не пахла) - не мая музыка. "Jazz used to be popular music. People would go out to clubs, listen to the music, go home, and get laid. Simple as that. We're bringing that spirit back." |
||||||||||||||
![]() |
![]() |