А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - April 22nd, 2005

April 22nd, 2005

April 22nd, 2005
09:35 am
[User Picture]

[Link]

It's not a bug!
http://www.math.lsa.umich.edu/~dmbortz/images/feature.jpg

(3 comments | Leave a comment)

TimeEvent
09:41 am
[User Picture]

[Link]

[Lack of] Usability can be costly
Bank attack used key-loggers costing just £20
А ўсё чаму - бо нейкі разумнік вырашыў рабіць USB-порт ззаду корпуса. Рабіў-бы побач з CD-плеерам, як у маім Кампаку на працы - ўсе-б убачылі гэтыя шпіёнскія прыблуды

(3 comments | Leave a comment)

TimeEvent
09:50 am
[User Picture]

[Link]

Надпіс да здымка, што [info]alenok@lj зрабіла ў Вашынгтоне
Пакуль малюнка няма ў Сеціве, апішу яго славамі: там [info]andryuha@lj aka Ведмедзік, і сакура, што квітнела ў DC
Ведзьмедзянятка
Жуе кветкі сакуры
Авітаміноз

Tags:

(3 comments | Leave a comment)

TimeEvent
02:40 pm
[User Picture]

[Link]

I love it because we're doing something bad
Супрацоўнік распавёў файную гісторыю, як ён вазіў дзяцей у Дыснейленд. У яго тры сыны, ім тады было ад 6 да 10 год. З жонкай купіў білеты на самалёт, замовіў гатэль, а ім нічога не сказаў. У пятніцу прыязджае забіраць іх са школы, кажа, зараз паедзем у аэрапорт, бо наша маці зь цёткай лятуць у Дыснейленд, трэба іх адвезьці. Зразумела, яны ў крык - як гэта маці зь цёткай, мы дзеці, гэта нас трэба туды! Прыязджаюць у аэрапорт, незадаволеныя. Ён неяк падбег да супрацоўніцы авіякампаніі, аддаў білеты, растлумачыў ёй сітуацыю. У нейкі момант яна быццам выпадкова стала глядзець у другі бок, тут тата кажа сынам: "Хлопцы! Бярэм па торбачцы, праходзім міма гэтай цёткі, як пасажыры зь білетамі, і, можа, патрапім на самалёт!" Так і зрабілі. Ён знаходзіць быццам-бы выпадковыя пустыя месцы, кажа "Садзіцеся тут і не шуміце, каб нас не выкрылі". Сядзяць дзеткі, ціхія, што мышкі. Старэйшы кажа цётцы I love it because we're doing something bad! (Мне гэта так падабаецца, бо мы робім нешта дрэннае!). Карацей кажучы, толькі калі яны ўжо даляцелі, маці распавяла ім, што гэта была татава прыдумка. Ім спадабалася :)

(3 comments | Leave a comment)

Previous Day 2005/04/22
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org