А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - June 29th, 2005
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
06:05 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
дурдыбар 11 траўня я пісаў: Каханая жонка ўчора пайшла на інтэрвію. Праз паўгадзіны зразумела, што пазыцыя зусім не такая, як напісалі ў аб'яве. Яшчэ праз паўгадзіны зразумела, што пазыцыя - ну проста пад мяне зробленая. У рэзультаце зараз на інтэрвію йду я Там цягнулі гумку, не казалі так ці не, кіраўнік езьдзіў у адпачынак на родную кітайшчыну... У рэзультаце мяне гэта дастала й я нахабна запытаў - дык як? I would rather hear "no" that be left in the dark. У рэзультаце - другое інтэрвію з такімі-ж пытаньнямі, што й на першым, і прапанова працы. Так што з 5 ліпеня - бывай, online child support, вітай мяне, аналітыка й даследаваньне аперацый. Тут якраз і МІТ'шная апытанка дае добры малюначак у тэму: 
У суботу купаліся (ну, жонка купалася, а я чытаў кніжку на сьвежым паветры) з alenok@lj і andryuha@lj. Прыблізна так: http://www.livejournal.com/users/alenok/43625.html Пасьля глядзелі Брыджыт Джоўнс ІІ; тры гадзіны сну, а раніцой - у машыну і ў Маскву, ў Маскву папёрлі ўчацьвярых ( irrra@lj, _torion_@lj, umom_ne_poniat@lj і я) на Брайтан-Біч, гуляць у штодзекалі ў сынагозе з такімі вось аб'явамі на сьценах. Прадулі, зразумела, і пайшлі сушыцца; ў адрозьненьне ад дарог і кіроўцаў, сушы ў Брукліне добрыя. Пасьля чаго пайшлі ў тутэйшае партызанскае падпольле да нашага заканспіраванага чалавека Колі sovez@lj; а там такі бар, такі стол для настольнага тэнісу, а для некаторых - такія героі моцы й магіі, што выехалі дадому толькі а палове дзесятай, што не перашкодзіла пробкам - яны былі, як і, здаецца, заўжды ў гэтым месцы. Дарэчы, фоткі й абмеркаваньне - ў Іррры
Зноў-ткі тры гадзіны сну - й на працу. А ў машыны спусьціла кола, ледзь дапоўз да рамонту. Туды паехаў аўтобусам, назад наогул пехатою. Пяць міляў, але няблага, ногі амаль не балелі, не глядзі, што пласкастоп'е. Новая праца наогул у трох мілях, вырашыў, што пакуль цёпла, буду хадзіць пешкі.
Надвор'е цёплае, есьці амаль ня хочацца, замест абеду хаджу ў малочны бар, п'ю кактэйль.
Набыў велізарны дыск ад Lacie - павінен быў быць 160 Гб, на самой справе 150, але гэтага хапіла, каб унесьці ўсю музыку.
Хацеў папярэдзіць кіраўніцу, каб не турбавалася працягваць мой кантракт на старым месцы, а ў яе гора, забілі брата, не да таго зараз.
Аб'явіўся kardonski@lj, якога ня чуў, здаецца, ўжо некалькі гадоў.
Кот адбіўся ад лап, ня слухаецца, шыпіць, а жонку-прыгажуню нават куснуў (не хвалюйцеся, ад вар'яцтва ён прывіты).
На дзень незалежнасьці не залежваемся, а едзем кудысьці на Мэйншчыну, зноў сплаўляцца па Saco River. Спадзяюся, ў гэтым годзе ў тую рэчку нальюць болей вады, чым у мінулым годзе, бо тады наш човен увесь час садзіўся ў пясочак.
Сёньня будзе апошні дзень на гэтай працы. Вазьму фоцік, паздымаю горад імя дачкі Клінтана - там цікавыя выявы могуць атрымацца.
А на паштовай рассылцы Гогалеўскага Бардэлю нехта піша: By the way, I work at a music magazine and we received an advanced promo of the new album and OH MY FUCKING GOD it is amazing. On all of the previous releases (which have been really, really, really, really great) the beautifully raw, live energy from the shows was never captured. When I listen to Underdog World Strike, it is so undistilled and gorgeous, my wife has to slap me to remind me I am not, in fact, at a show but pogoing like a drunken maniac in my living room. The last time I felt this way about an album was the first time I heard The Birthday Party's Junkyard. I have to congratulate the band and Steve Albini on a fucking stellar slab of music and I can't wait to see GB in concert again.
|
|
06:53 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Калі шукаць Яндэксам спасылкі на мяне, дык першы рэзультат называецца "Пизда с ушами". І гэта правільна
|
|
04:59 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Premature Independence Day Прыйшоў з працы, віншуйце, бо ў мяне premature independence day. Да аўторка я абсалютна свабодны :)
Як даўно задумаў, пашчоўкаў халупы на Другой Вуліцы ў Чэлсі, трэба будзе зрабіць невялічкую старонку.
Нарэшце паліў дождж
|
|
06:18 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Магія мовы ( Каб душа сьпявала, трэба есьці сала ) ( Бяз сала куса няма жыцьця ў беларуса )
|
|