Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2005-06-29 18:18:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Магія мовы

Каб душа сьпявала, трэба есьці сала
Сяргей Вітушка, Вільня

Каб душа сьпявала, трэба есьці сала – гэта ведае кожны беларус. І ў гэтым можа пераканацца кожны чалавек на сьвеце, калі пакаштуе нашага сала. Беларусы пра сала складаюць і казкі, і песьні, і прымаўкі.

А вось, напрыклад, славутую песьню салаўя – самую далікатную, самую пяшчотную – беларусы параўноўваюць таксама з салам. Паслухайце, як гэта гучыць – гукаперайманьне салаўінай песьні: цыга́м-цыга́м, сала пёк-пёк-пёк, сала кап-кап-кап, цур-р-р-р.

Той, хто хоць аднойчы спрабаваў сьпячы кавалачак сала на вогнішчы, ведае, што гэта сапраўды так гучыць. Паспрабуйце самі: вазьміце на дубчык, наніжыце лустачку звычайнага салёнага сальца, у другую руку вазьміце лусту хлеба і трымайце над дымком, над вогнішчам. І будзеце бачыць цуд: як бела-малочны кавалачак сальца робіцца празрысты, што шкельца, а потым па краёх робіцца такім залацістым, і тады сальца ўжо гатовае – спадаюць на вугалі першыя кропелькі тлушчу. Тады трэба спрытна-спрытна здымаць сала з агню і лавіць на хлеб кропелькі тлушчу, каб ніводная не звалілася.

Спажывайце на здароўе і памятайце: каб душа сьпявала, трэба есьці сала.

Бяз сала куса няма жыцьця ў беларуса
Сяргей Вітушка, Вільня

Бяз сала куса няма жыцьця ў Беларусі – у доказ хачу прывесьці асабістую гісторыю. Быў у нас такі клюб “Талака”, мы зьбіраліся, любілі вывучыць песьні і наладзіць нейкае сьвята – Купальле ці Каляды.
І вось аднойчы калядавалі ў Менску. На трамвайчыку мы аб’ехалі ўвесь горад – пабывалі і ў Зялёным лузе, і на Камароўцы, і ў Серабранцы. Заходзілі ў кватэры да сяброў, а побач не міналі й кватэраў суседзяў. Паўсюль нас сустракалі вельмі добра і шчодра частавалі за нашыя песьні. Мы накалядавалі цэлы мех прысмакаў, вярнуліся туды, дзе пачыналі, – у кватэру Віктара Івашкевіча. Вывернулі ўсе тыя прысмакі на стол, і цэлая гара атрымалася. Давялося кілбасу рэзаць на сале. Тады першы тост мы выпілі за Беларусь – багатую краіну. А пад другі тост нарэзалі ўжо салца, а не кілбасы. І салца трапілася такое нетаўстое – падбрушша. Яно, як ведаеце, з чырвонай мясной праслоечкай. Калі лустачку такога сала нанізаць на відэлец, падняць высока, то выглядае, як беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг. Тады мы ўсе зразумелі, адкуль ідзе незьнішчальная народная любоў да нашых патрыятычных колераў.
Так што трэба памятаць: бяз сала куса няма жыцьця ў беларуса.


(Добавить комментарий)


[info]hondurazian@lj
2005-06-29 20:24 (ссылка)
вось дык сала: Image

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2005-06-29 20:30 (ссылка)
Ат, неразумнік! Хто-ж кладзе сала на расейскі сэрвэр? Зірні ў іншы бок - а маскаль ужо ўсё пажэр.

(Ответить) (Уровень выше)


[info]ilvyanyatka@lj
2005-06-30 00:11 (ссылка)
бяз сала куса няма жыцьця ў беларуса
Заната ўжо ня натуральна гучыць. Сапраўдныя прыказкі больш мелядычныя..

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]antanian@lj
2005-06-30 03:35 (ссылка)
так і ёсьць. навадзел. але з добрым анекдотам.

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2005-06-30 05:33 (ссылка)
Байка старая, я яе чуў дзесьці ў 1990
Здаецца, была нават песьня бардаўская пра сала-мяса-сала

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]antanian@lj
2005-06-30 06:15 (ссылка)
Ты, відаць, яе ня ведаеш.

Карацей, мастак Х, трымаў пасьля вучэльні разьмеркаваньне ў гастраном нейкі менскі на прскце. І працаваць там, пісаць цэньнікі і маляваць вывескі яму было ў падлу. Бо мастак і амбіцыі. ДЛя мастач'я гэта важна.

Аднаго разу, яму загадалі зрабіць рэдызайн вітрынаў. Ну ён зрабіў.
у псэўданац стылі намаляваў розную лабуду праілюстраваўшы розныя бел.прымаўкі пра гастраномію. Ну цпа: "на кілбасы кожны ласы". А адзін сюжэт быў зроблены ў выглядзе шрыфтавой кампазыцыі.
Маленькім кеглем напісаў
"без сала куса"
Ну а вялікім
"НЯМА ЖЫЦЬЦЯ ДЛЯ БЕЛАРУСА".
Паводле легенды, за гэтую выхадку, яго проста ціха звольнілі. Вегетарыянскія часы былі, трэба прызнаць.

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2005-06-30 07:15 (ссылка)
"на кілбасы кожны ласы" было напісана не "ў гастраноме нейкім менскім на прскце", а на гастраноме на вул. Урыцкага. Цалкам магчыма, што пра "без сала куса" я бачыў там-жа, але проста не памятаю.

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]antanian@lj
2005-07-01 03:43 (ссылка)
цалкам магчыма, што і ня бачыў.
Гэта ж байка. Мастакі праўду толькі пра Хацкевіча распавядаюць.

(Ответить) (Уровень выше)


[info]mr_pif@lj
2005-07-01 01:47 (ссылка)
Откуда бел-чырвона-белы взялся, зразумел. Добре. А вот откуда чырвона-зялены? У вас не написано :)

(Ответить) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2005-07-01 07:32 (ссылка)
Закат над балотам

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]mr_pif@lj
2005-07-01 07:50 (ссылка)
Отлично, супер :) Поеду к бацькам, расскажу им, посмеются. Хотя может лучше пожар над болотом?

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]syarzhuk@lj
2005-07-01 08:25 (ссылка)
Гэта не я прыдумаў, яго так даўно называюць

(Ответить) (Уровень выше) (Ветвь дискуссии)


[info]mr_pif@lj
2005-07-01 08:27 (ссылка)
Я не слышал. Хотя родители в Минске всю жизнь живут.

(Ответить) (Уровень выше)