А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - November 17th, 2006
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
11:03 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Сумесь Варшавянкі з Бобам Марлі
 Ямайка, Сяржук, заплечнік з тварам Боба Марлі
Tags: мне насрать на моё лицо
|
|
11:15 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Borat Паглядзеў Бората - не спадабалася. Калі камэдыя будуецца на суадносінах чужаніцы з тутэйшымі, дык чужаніца звычайна ёсьць толькі інструмэнтам, а сьмех ідзе над масай (гл., напрыклад, My Cousin Vinny). Тут-жа яўна не адкалібравалі пачуцьцё меры, й шмат жарцікаў ішло на 'тупых казахаў'. Адзіны добры жарт быў - I support your war of terrorism. Усё астатніе - прыбіральны гумар - гы, казах мыецца вадой з унітаза! Гы, ў казахскім гімну пяюць пра дрэнныя калійныя ўгнаеньні другіх краінаў! Гы, белыя жыхары амэрыканскага поўдня з хатай на Secession Drive не дазваляюць есьці дэсерт, калі з табой чорнаскурая! Дзеткі падбягаюць да фургончыка з лёдавам, а там превед медвед - тройчы гы! Два голых мужыка ўбягаюць на канфэрэнцыю іпатэчных брокераў - гэта-ж усрацца са сьмеху можна!
Калі Sex Pistols у 1977 езьдзілі па паўднёвых штатах і без варты правакавалі каўбояў - гэта была гісторыя. А калі гэта робіць комік з пагадненьнем на здымкі - гэта дурацкі фарс.
І чаму, чаму ў стужцы не было песьні Throw the Jew down the well?
P.S. У чым прыкол карыстацца музыкай з Arizona Dream і сюжэтнымі дэталямі з Брат-2?
|
|
04:58 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Былі-ж людзі ў былыя часы У амэрыканскім сэнаце дазваляецца размаўляць колькі хочаш і на якую хочаш тэму. Гэтым правілам часам карыстаецца меншасьць, каб не даць прайці законапраекту, які ёй вельмі не падабаецца. Дык вось, у 1957 годзе рэспубліканскі сэнатар Стром Турмонд размаўляў 24 гадзіны 18 хвілін запар! Перад тым ён сьпецыяльна спачатку схадзіў у парную, каб выгнаць вільгаць зь цела; такім чынам ён мог гаварыць, піць з графіна, але яму не хацелася сцаць. Усё гэта - каб не давесьці да галасаваньня Civil Rights Act of 1957, які даваў права голасу неграм. Мацёры быў чалавечышча!
|
|
05:55 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Цудоўнае ад 9000@lj
Configurator configurator = new Configurator(configuration); configurator.configure();
http://yole.livejournal.com/341510.html?thread=1655302#t1655302
Tags: code
|
|