| |||
![]()
|
![]() ![]() |
![]()
Borat Паглядзеў Бората - не спадабалася. Калі камэдыя будуецца на суадносінах чужаніцы з тутэйшымі, дык чужаніца звычайна ёсьць толькі інструмэнтам, а сьмех ідзе над масай (гл., напрыклад, My Cousin Vinny). Тут-жа яўна не адкалібравалі пачуцьцё меры, й шмат жарцікаў ішло на 'тупых казахаў'. Адзіны добры жарт быў - I support your war of terrorism. Усё астатніе - прыбіральны гумар - гы, казах мыецца вадой з унітаза! Гы, ў казахскім гімну пяюць пра дрэнныя калійныя ўгнаеньні другіх краінаў! Гы, белыя жыхары амэрыканскага поўдня з хатай на Secession Drive не дазваляюць есьці дэсерт, калі з табой чорнаскурая! Дзеткі падбягаюць да фургончыка з лёдавам, а там превед медвед - тройчы гы! Два голых мужыка ўбягаюць на канфэрэнцыю іпатэчных брокераў - гэта-ж усрацца са сьмеху можна! Калі Sex Pistols у 1977 езьдзілі па паўднёвых штатах і без варты правакавалі каўбояў - гэта была гісторыя. А калі гэта робіць комік з пагадненьнем на здымкі - гэта дурацкі фарс. І чаму, чаму ў стужцы не было песьні Throw the Jew down the well? P.S. У чым прыкол карыстацца музыкай з Arizona Dream і сюжэтнымі дэталямі з Брат-2? |
||||||||||||||
![]() |
![]() |