А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - May 21st, 2007

May 21st, 2007

May 21st, 2007
08:25 am
[User Picture]

[Link]

ENT!

Я такі схадзіў на Extreme Noise Terror!

Адбывалася гэта ў прыкольным месьцы пад назвай Cambridge Elks Lodge (ага, й на сьцяне над бубнамі вялізная галава аленя). Арганізатары - сапраўдныя вар'яты, сагналі 8 гуртоў (я спазьніўся, таму пачуў толькі 7). Пачалі а чацьвертай гадзіне, закончылі пасьля дзясятай.
Вельмі прыкольна - публіка панкавая, ўсе ў майках з назвамі любімых гуртоў (bonus points, калі гурт распаўся да твайго нараджэньня). Больш за ўсё было Dead Kennedys, Black Flag і тутэйшых Toxic Narcotic, але сустракаліся й Crass, і зусім малавядомыя кшталту Larm. Толькі Iskra нечым выдзялялася, бо грала ў іншым стылі (яны гэта называюць blackened crust, гэта па гуку чысты black metal, але ў іх неблагія палітычныя тэксты - навошта незразумела, ўсё роўна ні халеры не разабраць), усе астатнія былі абсалютна аднолькавыя і гралі нейкую хардкора-грайндкоравую мяшанку. Панкі й панкушкі (а дзяўчын было на зьдзіўленьне шмат, большасьцю прыблізна 15-гадовых; у адной з-пад майкі выбіваліся кранальныя ружовыя шлейкі ад станіка; ў другой з праклёпаных джынсаў віднеліся зайчыкі на майтках) танчылі вельмі дзіўна: з пагрозьлівым тварам разганяліся, прабягалі на другі бок, там тармазілі й беглі назад. Праўда, потым ўжо разышліся і зрабілі амаль нармальны mosh pit. Зразумела, што дзесьці на пятым гурце кісларод у паветры скончыўся, але гэта, як і ваніты ў прыбіральні й аб'ява - 'ў каго ёсьць месца ўпісацца ENT?', толькі дадавала аўтэнтычнасьці. На шостым гурце (Phobia) тэмпература ў залі паднялася настолькі, што акуляры сталі пацець. На сёмым ад сьпякоты, стомленасьці й выпітага піва я, не паверыце, заснуў. Гэта быў той самы Tоксік Hаркотык, шмат ідыётаў пасьля яго пайшлі дадому! Але я не здаваўся, чакаў, і нарэшце выйшлі куміры майго саплівага дзяцінства. Далі жару, паказалі, што такое сапраўдны грайнд. Шкада, гралі нядоўга, усяго хвілін 20, але цяпер у мяне ёсьць аўтэнтычны сетліст з аўтографам 'To Syarzhuk - punk as fuck'

Current Mood: accomplished
Tags:

(2 comments | Leave a comment)

Previous Day 2007/05/21
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org