А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - December 25th, 2008
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
10:32 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] | Калі доўга сядзець на беразе ракі, можна дачакацца й убачыць, як праплывае труп твайго ворага. Старажытная кітайская мудрасьць
Пасьля абеду ў пятніцу паваліў сьнег. Сяржук прыйшоў дадому й убачыў завалены сьнегам гаўбец. Падумаў, што як сьнег спыніцца, трэба будзе гаўбец расчысьціць. У суботу Сяржук дайшоў да падполу, ўзяў рыдлёўку й дапёр дадому. Пры гэтым стаміўся й вырашыў, што пачысьціць заўтра. У нядзелю сьнег пайшоў ізноў, чысьціць было глупа. Панядзелак-серада - праца, вурокі, сьвята ў сябра... У чацьвер Сяржук падумаў. што трэба нарэшце памахаць рыдлёўкай, глянуў на гаўбец - а весь сьнег растаяў! Вось яна, калядная цяплыня!
Tags: пілязопія
|
|