А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - January 25th, 2009

January 25th, 2009

January 25th, 2009
08:58 am
[User Picture]

[Link]

Tango: Robin Thomas workshops
У нашую глухмень завіталі сталічныя штучкі - Робін Томас з кальмарам Кайлай Марэс. Узровень выкладаньня самаменей на галаву вышэй за большасьць бостанскіх настаўнікаў.
Кляса для навічкоў - 5 найважнейшых рухаў. Check step зь левай упярод-назад, пераход у ocho atras, далей ці тры крокі мулінэты налева-вакол кавалера, каб скончыліся cruzada'й, ці йсьці напрасткі ў звычайную cruzada. Адтуль ocho cortado направа.
Важна трымаць правільны рытм. Напрыклад, check step зь пераходам у ocho atras у кавалера працуе як хутка ўпярод-хутка назад-хутка ўлева-хутка перанесьці вагу-павольна налева, а ў дамы - хутка назад, хутка ўпярод, павольна ўправа з паваротам-павольна направа. Таксама на ocho cortado - пачынаць абавязкова з хутка-хутка, калі йсьці павольна, можа не атрымацца.
Кляса для прадвінутых - шмат практыкаваньняў. Парай танчыць без рук, але заціснуць газэтную старонку паміж целаў, і кантачыць, каб яна не вывалілася. Потым скамечыць яе ў шарык, пхнуць кавалеру паміж сьцёгнаў і танчыць, таксама, каб трымаўся, пры гэтым, зразумела, бакавых крокаў рабіць немагчыма (Дэвід Блэк калісьці распавядаў, што аргентынскія настаўнікі на гэтым практыкаваньні казалі студэнтам класьці даляровыя паперкі. Калі вывалілася - настаўнік забірае сабе, а ты кладзеш наступную). Асанку трымаць вертыкальную, нават калі дама нашмат ніжэйшая, не хіліцца над ею. Галаву павярнуць трохі налева. Два варыянты абдымкаў - паралельна ці літарай V, калі дама глядзіць "where my heart would be, if I had a heart".
Наскі не паралельныя, а трохі раздвінутыя, таму пры кожным кроку трэба гэта ўлічваць. На ochos, асабліва ochos adelante, неабходна ўлічваць, што калі яна павярнецца, сьцягно яе свабоднае нагі будзе паміж апорнай нагой і кавалерам - трэба трымаць такую дыстанцыю, каб ёй было куды павярнуцца, пры гэтым дыстанцыя паміж цэнтрамі не зьмянялася. Фігура была такая - з ochos atras на левым баку павярнуць даму, але не вясьці ступаць назад. Развярнуць назад, быццам хочаш перайсьці ў ochos adelante. Вясьці дыяганальны крок (больш убок, чым назад), паставіць сваю правую нагу блізка да яе. Адным махам развярнуцца на 90 ці болей градусаў, у працэсе павароту стаць на левую нагу - атрымліваецца такая недакалгада. Выйсьце - з правай назад, улева, прыставіць (resolucion наадварот).

Tags:

(Leave a comment)

Previous Day 2009/01/25
[Archive]
Next Day
Powered by LJ.Rossia.org