А я брахаць ня ўмею, дык і завыў
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
Below are the 13 most recent journal entries recorded in the "Abu Antos'" journal:
08:47 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
pvt with Sara Grdan She was great, very clear explanations, many things clicked instantly
- stay up, going down doesn't give you anything - lead from the hips, not from the chest - walking forward - leave the straight back leg behind longer - first step, every step in a new direction (so every side step), every acceleration require preparation. You shift back to go forward, you shift forward to go back - on ochos, don't lead the pivots (have to think on this one - seems very opposite to what Kara/Javier were telling me); go in one direction, then another. She is already disassociated, she can pivot and go to the new direction. If you do lead the pivot, she becomes "square" and needs to disassociate again. - ganchos are not back steps, they are side steps in the molinete sequence. get the lady to the back step, stick your leg in (heel up, that bends the knee, creates more space) and *keep leading her with your hips* to take a side step. Three possibilities - high gancho, low-energy low gancho (sometimes without her crossing your legs at all), and keep leading her to actually take the side step, softly pushing your leg out - barridas - again, lead from the hips, sometimes the lead is as little as moving your weight from the instep of the standing leg to the outstep. Even the bicicleta - up and down has to come more from the hips and less from feet - cruzadas - again, lead from the hips. Possibilities - lead the normal step, lead a cruzada, lead a cross without a weight change.
Tags: tango lesson
|
09:59 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Armando & Nuria: filling pauses with poses Pose 1: "sixth position" (exagerrated step 6 of the 8CB). Start the lead with the left hand doing the clockwise vertical circle. As the hand goes down, the follower starts extending R leg back. Leader extends L leg forward, touching follower's L foot. End with leader's L hand high and extended back, L shoulder back, R shoulder forward, torsion in the body; follower torsions upper body to stay parallel with leader's. Both (not just for this pose, but for all of them - this seems to be Nuria's style), while bending the standing leg's knee, should stretch the body up; in particular, the follower should not plant the R foot's heel on the floor.
Pose 2: Leader on L, follower on R, both send free foot to a back cross to leader's L. Don't transfer the weight, stay up.
Pose 3: Leader on L, follower on R, leader steps forward outside, follower back, both transfer weight.
Variation of Pose 3: Leader steps fwd without transferring weight, follower does the back cross to leader's L, matching her Lheel with his R toe. This requires more torsion from the follower
Pose 4: Leader on L, follower on R, both execute a back boleo and extend the free leg to leader's R.
Pose 5: Follower doing ochos adelante, the leader "intercepts" the ocho to his R with a back cross step to his R (can actually do the back step before the follower starts the ocho, signaling the pose); the follower either does a high kick with her R (stage tango) or a small slow R boleo (social). Resolve by executing a calesita CCW around the follower.
All of these poses require slowing down and extending up before actually going into them
Tags: tango lesson
|
07:46 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | Глядзі, й я на вурокі раз-пораз хаджу Завітаў учора да Карласа Марэна. Ён вучыў даволі просьценькую камбінацыю molinete con sacadas y barrida На першым кроку molinete - sacada (open step to lady's front cross) На другім - зноўку сакада (front cross to lady's open step) з разваротам (г. зн. з сакады павярнуцца ў ocho adelante, ці, як казаў Карлас, flip the hips), вольнай нагой падцапіць нагу дамы й працягнуць яе back step у barrida. На гэта ён змарнаваў цэлы вурок! Я сваім такое выдаю самаболей за паўгадзіны :)
Яцак паказаў прышпільны рух, якому вучылі Густава з Марыяй. Вядзеш даму ў ocho adelante, сам робіш сакаду адкрытым крокам. Разварочваеш даму на вялікі кут, сам ідзеш у ocho adelante, а яе вядзеш адкрытым крокам рабіць сакаду сабе. І гэтак далей. Круціцца трэба шмат, у мяне зь ім ня вельмі атрымліваецца.... пакуль
У сакавіку прыязджаў Пульпа, ад яго запомніў дзьве рэчы. Першая - прымітыўная, але карысная - вядзеш ochos atras, як яна йдзе сваёй левай назад, сам ідзеш сваёй левай наперад-направа ад яе. Разварочваесься ў ocho adelante, яе прыпыняеш. І адразу вядзеш forward-side зь вялікім паваротам вакол сябе. У блізкім абдымку гэта можна зрабіць на вельмі невялікай плошчы. Другая - trademark Pulpo move. У самым пачатку танца ставіш яе на левую нагу, сваёй левай захістаеш яе правую - гэта амаль што ганчо нумеро ўно; праносіш яе правую ўперад, захістаеш за сваю правую - ганчо нумеро дос; пераносіш яе вагу на правую, сам сваёй правай улязаеш пад яе левую, якая йдзе назад - ганчо нумеро трэс. Карацей, за адзін з паловай крок дама робіць тры ганчы!
Current Music: Bajofondo Tango Club - Mar Dulce Tags: tango lesson
|
06:54 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Я - геніяльны настаўнік - 2 Пачаў занятак з показкі пра 'Матэматыка вельмі дапамагае! Літаральна ўчора знайшоў кавалак дроту, сагнуў знакам інтэграла ды выцягнуў капялюш з лужыны' Чаму? Бо каб правесьці даму з cruzada ў ocho adelante, трэба зрабіць рух грудзьмі літаральна ў форме інтэграла
Tags: tango lesson
|
09:59 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | На сваіх заняткаў прыдумаў дзьве фігуркі; маленькія, але прышпільныя; вырашыў запісаць I. ocho atrás; пераходзіць у molinete направа ад кавалера; на forward cross кроку дамы правай - sacada левай; разьвярнуць даму ў вялікім ocho adelante; зрабіць крок наперад правай, у той час як яна крочыць левай - атрымліваецеся ў пазыцыі espejo; правесьці outside gancho яе правай пад сваю правую; перанесьці яе вагу назад на правую нагу, трышачкі падняць правай рукой і пайсьці вакол яе ў calesita. Тут можна зноўку ocho atrás :) II. ocho atrás у cross system; у той час, як яна робіць разварот на сваёй правай справа ад кавалера, зьмяніць сваю вагу; адначасова зь яе крокам назад левай пакрочыць уперад сваёй правай; (самае цяжкае!) пакуль яна павяртаецца, зрабіць вялікае (самаменей 180 градусаў) ocho adelante на правай, левую нагу захіснуць перад правай; вясьці molinete направа ад сябе, адначасова павяртаючыся ў enrosque; скончыць ocho cortado варыянт - спачатку, пакуль дама робіць ocho atrás, кавалер робіць ocho adelante, тады ня трэба мяняць вагу
Tags: tango lesson
|
06:51 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
lessons from tangoman http://tangoman.livejournal.com/tag/%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%BF%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5+%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BA%D0%B8
Tags: tango lesson
|
06:45 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Я - геніяльны настаўнік. Вучыў учора народ танчыць, дайшлі да перахода з паралельнай ў крос-сыстэму (там, дзе трэба зрабіць крок левай, хуценька перанесьці вагу на правую й зноў пайсьці левай). У аднаго хлопца ну ніяк не атрымліваецца. Я пытаюся - ты хто па прафесыі? Думаю, калі праграмісты, дык растлумачу, што трэба зьмяніць parity bit, калі маці-й-мацік, дык памяняць плюс на мінус, фізык - перайсьці ад электронаў да пазітронаў. А ён мне - 'я эмбіэйчэг'. Ну задаў задачку - як гэтым навогуле можно нешта растлумачыць? Я завіс на хвіліну, а потым датумкаў! Кажу ( Read more... )
Tags: tango lesson
|
11:23 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Daniela Arcuri У нашу інтэлектуальную сталіцу завітала замежная зорка Даніела Аркуры. Правяла сёньня неблагі вурок. Шмат практыкаваньняў кшталту - паставіць заднюю нагу ўперад, пярэднюю пад 90 градусаў літарай Т ці перагорнутай L, перанесьці вагу на пярэднюю, павярнуцца ў той бок на 90+. Потым тое-ж, але пярэдняя нага стаіць на цэлы крок наперадзе. Потым тое-ж, але ногі разам. Потым ногі раставіць ўшыр. Павярнуцца ўбок, вага на задняй, прысесьці, пярэднюю выпраміць, падняць ад падлогі. Яшчэ шмат, усё не запомніш Паказвала крокі - няхітрыя, але карысныя. 1) uno-dos, павярнуць даму, самому не крочыць, а ёй правесьці невялічкі крок назад левай. Пайсьці сваёй правай разам зь яе, паставіць у crusada. Левую прыставіць, зрабіць вялікае rulo, выйсьці ў resolucion. 2) uno-dos-tres, разьвярнуць даму на левай назе амаль на 180 па стрэлцы гадзіньніка, яна задняй правай робіць нізкае boleo. Разьвярнуць назад, вытрымаць паўзу (хай у гэты час робіць lustrada), зрабіць два ocho adelante, адтуль у resolucion. 3) uno-dos, entrada правай. Павярнуцца направа, правесьці даму ў ocho adelante, пры гэтым не крочыць, а разьвярнуцца там, дзе стаіш. Яшчэ два такіх-жа ocho adelante, адтуль выйсьці ўва што хочаш.
Tags: tango lesson
|
11:47 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] | C&T Moreno, "Exploring Nuevo Tango Concepts" 1 - double boleo - back and immediately front 2 - simple volcada in open embrace. Leader, modify the right arm to offer the deltoid to the partner. Step to the L, chg wgt, step with L back and around. The lady has to keep the back straight, not "otklyachivat' popu", not stick the belly forward 3. Simple front gancho with led back cross. In cross system, step fwd w/R, lady steps back with R. Shift the weight back to L, bring the lady's R over to do an inner front gancho. Shift the weight fwd, bring the lady's R foot to cross behind the L.
Tags: tango lesson
|
10:08 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Tango: Robin Thomas workshops-2 Яму тут мёдам намазана, штомесяц езьдзіць! 'Прадвінутая' кляса - зноўку разьбіралі паварот налева з 5 essential steps. Калі пераходзіш з ocho atras у гэты паварот (called "THE turn to the left"), дык ён вельмі чапаўся да таго, куды ставіш левую нагу - менавіта, пяткай да наска правай, перпендыкулярна ёй. Я ставіў ззаду, гэта, кажа Робін, зьбівае баланс. Потым зноў уперад у крузаду, зь яе ocho cortado. Калі вядзеш крузаду ў крос-сыстэме, дык прыгожа стаць на правай назе, а левую пакінуць ззаду. Пры тым пятку ад зямлі адарваць, а насок цягнуць. На ocho cortado таксама вялікая ўвага на пазыцыю цяпер ужо правай нагі - гэтаксама пад прамым кутом да левай. Замест кортадо можна проста вясьці далей направа. Справа немагчыма паставіць даму ў крузаду, таму замест гэтага там проста крок наперад. Таму гэтая варыяцыя называлася "the turn to the left to the right". Я спытаў - "калі вядзеш налева й заместа крузады правядзеш крок наперад, ці ня будзе гэта называцца 'the turn to the left to the right to the left'?", але не, гэта проста другі варыянт павароту налева :) Скончыць можна якраз кортадо, якое недарабілі 3 крокі таму. Усё гэта рабілі з аркушамі паперы паміж партнёрамі. Спадабалася як Робін лічыць рытм крокаў - we, we, me, we, we, she, we. Гэтае "ўі-ші-ўі" гучыць як віск парасяці :) 'Задвінутая' кляса - мілонга. Шмат патэрнаў, што я ня ведаў (ну дык я й мілонгу ня вельмі, мне дагэтуль хапала baldosa/milonga basic step/hiro). 1) cunita (крок левай уперад, амаль без вагі "enough to crush a cockroach, but not enough to crush two"), вага назад, даўжэйшы крок левай. Аналягічна cunita правай назад. 2) Крок правай назад, дама йдзе наперад справа ад кавалера. Другі крок левай назад, яна зноўку справа. Разварот направа, невялічкі крок правай, прыступіць левай. Можна паўтарыць і наогул хадзіць па квадраце, толькі мне было няёмка, што ўвесь час ідзеш назад. 3) Крок правай назад. (step) Левай-правай куніта назад-уперад (double step). Левай уперад (step). Правай направа, левую прыставіць (double step). Крок правай зьлева ад дамы (step), пры гэтым цела трымаць павёрнутым управа да яе. 4) Ісьці зьлева ад дамы - яна адступае назад у маленькім коле, ты йдзеш вакол яе па вялікаму. Усе крокі йдуць як звычайна ходзяць дамы - спачатку выпраміць нагу, а потым ужо ступіць. 5) Пайсьці назад - цяпер ты ходзішь назад у маленькім коле (гні калені!), а яна наперад вакол цябе па вялікім (але ўсё роўна справа ад цябе, так што пераход з 4 на 5 - гэта не арэпентыда, хаця й мяняеш свой кірунак з наперад на назад)
Current Music: Brainticket - Cottonwoodhill Tags: tango lesson
|
08:58 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Tango: Robin Thomas workshops У нашую глухмень завіталі сталічныя штучкі - Робін Томас з кальмарам Кайлай Марэс. Узровень выкладаньня самаменей на галаву вышэй за большасьць бостанскіх настаўнікаў. Кляса для навічкоў - 5 найважнейшых рухаў. Check step зь левай упярод-назад, пераход у ocho atras, далей ці тры крокі мулінэты налева-вакол кавалера, каб скончыліся cruzada'й, ці йсьці напрасткі ў звычайную cruzada. Адтуль ocho cortado направа. Важна трымаць правільны рытм. Напрыклад, check step зь пераходам у ocho atras у кавалера працуе як хутка ўпярод-хутка назад-хутка ўлева-хутка перанесьці вагу-павольна налева, а ў дамы - хутка назад, хутка ўпярод, павольна ўправа з паваротам-павольна направа. Таксама на ocho cortado - пачынаць абавязкова з хутка-хутка, калі йсьці павольна, можа не атрымацца. Кляса для прадвінутых - шмат практыкаваньняў. Парай танчыць без рук, але заціснуць газэтную старонку паміж целаў, і кантачыць, каб яна не вывалілася. Потым скамечыць яе ў шарык, пхнуць кавалеру паміж сьцёгнаў і танчыць, таксама, каб трымаўся, пры гэтым, зразумела, бакавых крокаў рабіць немагчыма (Дэвід Блэк калісьці распавядаў, што аргентынскія настаўнікі на гэтым практыкаваньні казалі студэнтам класьці даляровыя паперкі. Калі вывалілася - настаўнік забірае сабе, а ты кладзеш наступную). Асанку трымаць вертыкальную, нават калі дама нашмат ніжэйшая, не хіліцца над ею. Галаву павярнуць трохі налева. Два варыянты абдымкаў - паралельна ці літарай V, калі дама глядзіць "where my heart would be, if I had a heart". Наскі не паралельныя, а трохі раздвінутыя, таму пры кожным кроку трэба гэта ўлічваць. На ochos, асабліва ochos adelante, неабходна ўлічваць, што калі яна павярнецца, сьцягно яе свабоднае нагі будзе паміж апорнай нагой і кавалерам - трэба трымаць такую дыстанцыю, каб ёй было куды павярнуцца, пры гэтым дыстанцыя паміж цэнтрамі не зьмянялася. Фігура была такая - з ochos atras на левым баку павярнуць даму, але не вясьці ступаць назад. Развярнуць назад, быццам хочаш перайсьці ў ochos adelante. Вясьці дыяганальны крок (больш убок, чым назад), паставіць сваю правую нагу блізка да яе. Адным махам развярнуцца на 90 ці болей градусаў, у працэсе павароту стаць на левую нагу - атрымліваецца такая недакалгада. Выйсьце - з правай назад, улева, прыставіць (resolucion наадварот).
Tags: tango lesson
|
06:25 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Tango: Sacadas y Ganchos Учора - кляс у Дэвіда Блэка
Sacadas (сакады). Слова значыць "падрэзкі", мае той-жа старажытнабеларускі :) корань, што й "сектар", "секта", "сякера". Выглядае (але толькі выглядае!), быццам кавалер сваёй нагой зьбівае нагу дамы. Просты варыянт зь дзьвюма сакадамі - зрабіць base, выйсьці ў cruzada. Адтуль вясьці даму быццам-бы ў front ocho з правай нагі. Першы крок - У момант, калі яна ўжо пачала пераносіць вагу на правую нагу, ступіць сваёй правай знутры туды, дзе яе левая. Арыентавацца так, каб нос пярэдняй нагі па вертыкалі супадаў зь плячом дамы (на гэтым кроку, адпаведна, насок правай нагі кавалера зь левым плячом дамы). Важна - ступаць наперад, але павярнуцца целам направа (даме таксама), такім чынам, каб грудзі былі паралельныя. Даме важна ступаць наперад, а не наперад-налева (cross your path - bad), бо інакш яна аддзяляецца ад кавалера й наступны крок робіцца цяжкім, а то-й немагчымым. Другі крок - з-за таго, што кавалер фактычна заняў пазыцыю, дзе была дама, яна цяпер ня можа йсьці ў front ocho. Ён хутка праварочваецца на правай назе (дзесьці 120-150 градусаў) й вядзе яе ў паварот (molinete). Пасьля front ocho другі крок у molinete - крок убок, у гэтым выпадку налева. Кавалер зноўку ступае нагой (у гэты раз - левай) знутры туды, дзе была нага дамы - вось і другая сакада, зноўку трэба павярнуцца (дзесьці на 100-120). Трэйці крок у molinete - back ocho, але як толькі дама робіць крок назад, кавалер звонку датыкаецца сваёй правай нагой да яе (parada - прыпынак). Тут трэба ўзяць яе ногу ў "клешчы" (здаецца, гэта называецца mordida). Адсюль могуць быць розныя варыянты. Можна правай нагой пераступіць цераз яе нагу й зрабіць gancho (кручок). Можна зрабіць, каб яна перанесла вагу на заднюю нагу, й, карыстаючы пярэднюю як рычаг, пакруціць (barrida). Рэзалюцыя - адступіць правай нагой назад-налева, правесьці даму цераз сваю левую нагу; тут можна, каб яна зрабіла gancho, а можна й не рабіць. Яна выходзіць у front ocho, адтуль зразумела.
Ganchos Кручок у зьгібе калена, але робіцца яно не каленам, а сьцягном. Ад паху ўся нага йдзе назад, калі мяккія ткані сутыкаюцца зь мяккімі тканямі партнёра/партнёршы, тады калена хуценька падгібаецца. Варыянт кавалера - кавалер трымае левую нагу дамы ў mordida. Пераступае правай нагой цераз яе левую, пры гэтым правая рука апускаецца амаль да таліі. Цягне рукою на сябе, яна такім чынам пераносіць усю вагу на пярэднюю (левую) нагу й зьгібае яе ў калене (правая нага прамая). Сваёй правай пад яе левую. Варыянт дамы 1 - кавалер выходзіць з mordida крокам правай нагой назад-налева. Вядзе даму да сябе, пры гэтым ягонае цела павёрнутае направа да яе (а яна, адпаведна, да яго). Пераносіць вагу на левую нагу, трохі адварочваецца ўперад-налева - раптам у дамы ёсьць прастора, куды біць. Варыянт дамы 2 - cruzada. Кавалер вядзе даму ў front ocho, ставіць правую нагу, быццам хоча зрабіць сакаду пад левую нагу. Але раптам зьгібае правую нагу й трохі адварочваецца ўперад-налева. Дама замест паварота на правай назе "б'е" ёю пад сьцягно кавалеру. Важна рабіць гэта ў належны час - калі пачынаць занадта рана, дык яна ня зможа зрабіць, бо шчэ не скончыла рух нагой наперад; калі запозна, дык ня зможа, бо ўжо перанесла сваю вагу на пярэднюю нагу.
Tags: tango lesson
|
12:25 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Tango: зьмены рытма Вырашыў, што буду запісваць рухі танга, каб не забыць. Сёньня - "прадвінутая" кляса ў МІТ у Карласа/Товы Марэна. Павольныя крокі зь левай наперад, убок, перанос вагі, з правай назад. Аналягічна з правай. Важна! пры пераносе вагі трымаць пяткі разам, калі ногі не разам, вядомая будзе думаць, щто гэта крок убок Просты рух наперад са зьменай рытма - павольна-павольна-хутка-хутка-хутка. Просты рух наперад зь пераносам вагі павольна наперад-павольна наперад-тры хуткіх пераноса вагі Просты рух наперад зь дзьвюма, а не трыма, пераносамі вагі й паўзай Тое-ж, але пераносіць вагу не перад, а пасьля паўзы. Павольна-павольна-паўза-хуткі перанос вагі-павольна. Атрымліваецца сваеасаблівая сынкопа, Карлас сказаў, што перанос адбываецца на чацьвертай долі такту. Кавалеру цяжка! Перамена кірунку - з правай нагі павольны крок наперад, хуткі перанос вагі й з правай-жа хуткі крок назад. Зь левай нагі не працуе, бо ў дамы атрымліваецца вельмі нетыповы крок наперад (але я прыдумаў, як гэта рабіць так, каб мой крок назад, а яе наперад прыпадаў на апошні акорд песьні - і тады гэта пераходзіць у прыгожы фінал). Двайная перамена кірунку - з правай нагі павольны крок наперад, хуткі перанос вагі, з правай-жа хуткі крок назад, хуткі перанос вагі, з правай-жа хуткі крок наперад. Простыя крокі наперад/назад зь пераносам вагі. Крок - перанос, крок - перанос. Такім чынам, усе крокі робяцца з аднога й таго-ж боку (мне не спадабалася, як яно выглядае). Калі назад, дык трэба йсьці зь левай нагі назад і налева, каб вылятаць у цэнтар кола, калі наперад, дык з правай, каб выходзіць на перыметр. Прышпільныя check steps - перайсьці ў cross system (крок налева, незаўважны перанос вагі ў кавалера), пасьля чаго кавалер ідзе зь левай наперад outside, вядомая - зь левай назад, і пачынаюць качацца туды-сюды. Пры гэтым кавалер можа перасоўваць заднюю нагу й такім чынам рабіць кола вакол дамы.
Tags: tango lesson
|
|