А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - July 3rd, 2009
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
11:23 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Daniela Arcuri У нашу інтэлектуальную сталіцу завітала замежная зорка Даніела Аркуры. Правяла сёньня неблагі вурок. Шмат практыкаваньняў кшталту - паставіць заднюю нагу ўперад, пярэднюю пад 90 градусаў літарай Т ці перагорнутай L, перанесьці вагу на пярэднюю, павярнуцца ў той бок на 90+. Потым тое-ж, але пярэдняя нага стаіць на цэлы крок наперадзе. Потым тое-ж, але ногі разам. Потым ногі раставіць ўшыр. Павярнуцца ўбок, вага на задняй, прысесьці, пярэднюю выпраміць, падняць ад падлогі. Яшчэ шмат, усё не запомніш Паказвала крокі - няхітрыя, але карысныя. 1) uno-dos, павярнуць даму, самому не крочыць, а ёй правесьці невялічкі крок назад левай. Пайсьці сваёй правай разам зь яе, паставіць у crusada. Левую прыставіць, зрабіць вялікае rulo, выйсьці ў resolucion. 2) uno-dos-tres, разьвярнуць даму на левай назе амаль на 180 па стрэлцы гадзіньніка, яна задняй правай робіць нізкае boleo. Разьвярнуць назад, вытрымаць паўзу (хай у гэты час робіць lustrada), зрабіць два ocho adelante, адтуль у resolucion. 3) uno-dos, entrada правай. Павярнуцца направа, правесьці даму ў ocho adelante, пры гэтым не крочыць, а разьвярнуцца там, дзе стаіш. Яшчэ два такіх-жа ocho adelante, адтуль выйсьці ўва што хочаш.
Tags: tango lesson
|
|