А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - October 21st, 2009
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
12:18 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/165690/2283) [Link] |
The Rape party Даўно не пісаў прапалітыку. Але што там пісаць - яна-ж прастая, як тры капейкі.
Была дзяўчына, якая працавала ў Іраку на фірму - кавалак Халібёртана. Супрацоўнікі яе апаілі й згвалцілі. Высьвятлілася, што іракскія суды ня маюць паўнамоцтваў судзіць гвалтаўнікоў, бо тыя амэрыканцы, а амэрыканскія ня могуць і/ці ня хочуць судзіць гвалтаўнікоў, бо гэта адбылося не ў ЗША. Калі-ж яна паспрабавала судзіцца з фірмай, яе тыцнылі носам у мелкі параграф у працоўным кантракце, што яна падпісвала; а там сказана, што яна адмаўляецца ад права судзіць працадаўца. Зараз сэнатар Франкен унёс папраўку, якая-б забараняла даваць дзяржаўныя грошы абарончым кантрактарам, у якіх ёсьць такія параграфы. Папраўка прайшла 68-30. Здагадайцеся з трох разоў, ад якой партыі ўсе 30 сэнатараў, што галасавалі супраць? Падкажу, назва партыі пачынаецца з тае-ж літары, што й слова rape (гвалт).
( Тэкст папраўкі й спасылкі па тэме )
Tags: poly-ticks
|
|