|

|

Нешта сёньня музыка ня радуе
- Voivod - Negatron - болей няроўнага гурту, чым VoiVod, проста не знайсьцi. Пасьля "RRROOOAAARRR" 1986 году можна было сьмела залiчаць iх у разьдзел "трэш метал чацьвертае сьвежасьцi" - але яны вывярнулiся й выдалi тры такiх афiгенных прог-металiчных альбомы, што нават пинкфлайдыстам падабалася. Тым горш слухаць такое вяртаньне да тупога трэшу.
- PJ Harvey - Rid of Me. Першая песьня, канешне, рулез фарэва, але ў астатнiм Поля-Жэня выглядае тыповай дзяўчынай-праблемным падлеткам. Толькi песенька пра нашага смаленскага Юрку "Джы" яшчэ неяк цешыць, але ў цэлым альбом слабенькi-слабенькi.
- Femi Kuti - Shoki Shoki. Ну, круты ў яго бацька. Ну, палiтычныя ў яго тэксты. Але ж трэба яшчэ й музыку нейкую даваць! Тыповы мiрыканскi дыджэй нашмат цiкавейшы за гэтую жуйку.
- Gentra Pasundan - Sundanese Wedding Ceremony - я вельмi ўдзячны лёсу, што не давялося вырасьцi ў Iнданэзыi. Бо такога зануднага вясельля проста ня вынес-бы й дагэтуль хадзiў-бы халасты.
Карацей, пастаўлю зараз па новай свой Добры настрой
|
|