Музыка: | Hox - It-ness |
Entry tags: | wire |
It-ness
Дарэчы, пра Hox. У мяне ёсьць паганая звычка ў штыкi ўспрымаць новую музыку. Магу сумленна сказаць, што мне па першым праслухваньнi не спадабалiся такiя шэдэўры, як похуй уся хуйня, i Cьвежая садавiна для гнiлой гароднiны. Дык вось, Хокс спачатку таксама не пайшоў, а зараз пераслухаў - i не магу адарвацца. Гэта чарговы праект Грэхэма Льюiса (Wire) - у гэты раз у калябарацыi з Andrew Kasperyd з Омала. Стыль - гэткая мяшанка зь iндустрыяла (у духу колiшняе льюiсаўска-гiльбертаўскае каманды Dome), электронiкi й проста пап-музыкi. Але ўстаўляе па самае не магу. Шмат, шмат лепей за iх папярэднi праект He Said Omala. Падрабязны агляд чытайце тут.