Цэлы тыдзень на працы фарбуюць сьцены калiдораў. Пры гэтым фарба пахне барматухай. Выходзiш у калiдор, каб прынюхацца :)
А яшчэ мне прыйшла замова з
Projekt з дыскамi Mira i Audra. Mira - гэта нешта кшталту Cure цi My Bloody Valentine з Cranberries-падобным жаночым вакалам. А Audra - па музыцы вельмi падобныя на Cure, затое вакалiст - стоадсоткавая копiя Пiцера Мэрфi з Баўхаўс.
Атрымаў лiст ад Вiталя Кажана (скарбнiка БНР). Зьбiрае грошы на "Дар сакавiка", у перакладзе на чалавечую мову - на дзейнасьць БНР. Пры гэтым просiць выпiсваць чэкi проста на Vital Kazhan, бо БНР, напэўна, нават свайго рахунка ня мае - усё за сям'ю пячаткамi, шпiёнаў баяцца, напэўна. Не дам. Нiколi не даю на абстрактныя праекты. На выпуск кнiжкi Арлова - даваў. На газэту "Беларус" - даваў. Яшчэ на нешта, Кардонскi грошы зьбiраў, зараз не магу прыгадаць на што - даваў. А на раду БНР - не дам.