| |||
![]()
|
![]() ![]() |
![]()
Вершык пад настрой Лявон Случчанін - Песьня цяплу Кажнай часткай смуглага цела адчуваю цябе, цяпло! Вось загэтым надзейна і сьмела песьня зьзяе вясёлкаю слоў. Добра так расхінуцца насьцеж, ідучы па зялёнай вясьне, удыхаючы цёплае шчасьце, абудзіўшае сэрца мне. Добра сонцу падставіць грудзі, прамянямі абсупаць душу, каб сказалі шчасьлівыя людзі, што я сонца у сэрцы нашу. Добра шапку закінуць пад лаву, хай пад лаваю лета жыве. Людзі скажуць: шаўковыя травы парасьлі на маёй галаве. Добра любую мець на прымеце і любіць колькі сілы стае. Можа будзе свавольнік-вецер мне насіць пацалункі яе. Скажуць: хлопча, табе не да твару: жонка ёсьць - уцякай ад бяды, калі сэрца бушуе пажарам - выпі кубак халоднай вады! Добра, людзі! Цяпло на прадвесьні неяк дзіўна за сэрца скубе, і здараецца - словамі песьні можна навет і выдаць сябе. Толькі вы не кажэце жонцы, што я сёньня вясёлкаю слоў слаёлю дні няўміручага сонца, слаўлю зелень і слаўлю цяпло! |
||||||||||||||
![]() |
![]() |