Настроение: | Ванітуе ад калец |
Музыка: | Butthole Surfers - I Saw an X-Ray of a Girl Passing Gas |
Ванітуе ад калец
Мае мірыканскія фрэнды й проста чытачы! Вось растлумачце мне такое. Трэйці дзень чытаю ў стужцы пра страсьці хрыстовы. Сёньня пачалі пісаць пра Воскараў. Я проста не разумею.
Мелгібсанаўскі опус - ад адной колькасьці шуму, што быў вакол яго, было зразумела, што будзе такая-ж лажа, як і, скажам, другая з трэйцяй Матрыцы (я, дарэчы, іх дагэтуль не глядзеў - і не шкадую). Воскары - якая розьніца, якую стужку лічыць лепшай нехта яшчэ??? Вы-ж ведаеце, што ўладар пярсьцёнкаў - гэта папсовая пустакветка, а, скажам, "Дзень Сурка" ці там "Чорная ружа - сымбаль суму" будзеце пераглядаць не адзін год - дык што сьведчыць той факт, што пярсьцёнкі атрымалі 11 Воскараў, а Чорная Ружа - ніводнага?