Учора атрымаў па пошце новы нумар газэты "Беларус", што болей за год не выходзiла. Дрэнна, што для аднаўленьня прыйшлося ахвяраваць "Весткамi й паведамленьнямi". Як падазраю, нiякае рэдакцыйнае калегii там няма, а ўсё цягне на сабе Марат Клакоцкi. Такiм энэргiчным людзям, як ён трэба ставiць помнiк пры жыцьцi.
Дык вось, у тым нумары артыкул Андрэя Раманенкi пра тое, як ён з хлопцамi езьдзiў на алiмпiяду. Адразу прыгадалася цёплая Флярыда, каляды з упрыгожанай пальмай, бел-чырвона-белы сьцяг над цiхiм West Palm Beach. Мастацкi музэй, дзе ў пустых пакоях на сьценах самотна вiсяць Дэга, Сезан, Далi й Пiкаса. Акiян, вада ў якiм цяплейшая за паветра. Блiн, зноўку хачу туды, толькi ехаць доўга...