Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет Abu Antos' ([info]syarzhuk)
@ 2004-08-07 10:09:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Матшкольныя хлопчыкі
Калі Максым Кузьняцоў быў у клясе ў чацьвертай, ён напісаў жахлівае трагічнае апавяданьне. Ягоны старэйшы брат Сярожа (хто ня ведае, гэта [info]skuzn@lj) вырашыў падтрымаць творчы імпэт малодшага й апавяданьне пахваліў. "І асабліва," - падкрэсліў ён, - "мне спадабалася, як тонка ты даў чытачу зразумець, што справа адбываецца не на Зямлі." Павісла паўза. "Гэта як?" - асьцярожна спытаў юны Максым. "Ну як жа-ж, - збянтэжана сказаў Сярожа, - вось у трэцім адступу з канца ты пішаш: "Над могілкамі стаяў поўны Месяц..." А потым, у апошняй фразе: "Ён пазірнуў на неба. Там усходзіў Месяц". Ну я й зразумеў, што гэта другі месяц..."