Унутраная Чысьціня Аксюты Пятровай
Другі вечар запар гуляю па вуліцах пасьля бехераўкі. На адным баку вуліцы ў вакне гараць ханукальныя сьвечкі; насупраць - калядная елачка. І ніхто нікога не чапае. Памятаю, калі толькі прыехаў у Штаты, быў вельмі зьдзіўлены Провідэнсам, дзе на адным блёку стаялі касьцёл, кірха й сынагога. Неяк такога ў Менску ўявіць сабе не магу. А ў сёньняшніх навінах -
фундацыя за свабоду ад рэлігіі выставіла свой знак у віскансінскім Капітоліі.
А вось вам мастацкае фота пад назвай
Унутраная Чысьціня Аксюты Пятровай, што мы зрабілі на прыступках кітайскае хрысьціянскае царквы ў Тароньце