па кроплі давіць зь сябе індуса
Трэба зрабіць праграмку, якая робіць амаль тое-ж, што й старая, але мяняе другі парамэтр і па другіх законах. У старой кут мяняўся ад 0 да 180, адпаведна, была канстанта
HALF_CIRCLE = 180;
У новай кут трэба мяняць да 360. Падумаў, што калі ўвадзіць новую канстанту, дык гэта-ж трэба яе апісваць і мяняць назву канстанты ў кодзе. Зь цяжкасьцю падавіў жаданьне перарабіць на
HALF_CIRCLE = 360;
каб не мяняць код