[Праграмізм] Smooth Switch Operator
Заўжды лічыў, што наяўнасьць апэратара break у switch statement (ці, што тое-ж, магчымасьць не ўжываць break у асобных галінках) у С-падобных мовах праграмаваньня ёсьць перажыткам старых часоў і недаглядам сьвятое тройцы томпсан-рычы-керніган. У нейкай кніжцы чытаў, што калі выклалі код Джавы, чытачы на мільёны радкоў і тысячы, switch'аў знайшлі аж 2 выпадкі, дзе switch быў без break і, здаецца, абодва былі памылковымі.
Таму вельмі цікавы асэнсаваны прыклад ужытку switch без break пры разгортваньні цыклаў. Хак, канешне, але прыкольна.